Эканоміка33

Пуцін: Беларусь атрымае трэцюю траншу крэдыту ЕўрАзЭС

Раней у Антыкрызысным фондзе ЕўрАзЭС заяўлялі, што не ўсе ўмовы выкананыя.

Прынята рашэнне аб выдзяленні Беларусі трэцяга траншу стабілізацыйнага крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, паведаміў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас падыходу да прэсы паводле вынікаў перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам 31 мая ў рэзідэнцыі «Заслаўе».

«Мы прынялі рашэнне аб выдзяленні трэцяга траншу крэдыту (440 млн. долараў ЗША) і пачнем перамовы аб выдзяленні чацвёртага», — сказаў Пуцін.

Кажучы пра развіццё эканамічных адносінаў паміж Беларуссю і Расіяй, ён канстатаваў, што рост тавараабароту за 2012 год ужо склаў 30%. Пуцін падкрэсліў, што бакі чакаюць сур’ёзнай аддачы ад рэалізацыі сумесных праектаў у сферы энергетыкі, машынабудавання і высокіх тэхналогій і асабліва адзначыў праект будаўніцтва беларускай АЭС.

Пуцін паведаміў, што падчас сустрэчы абмеркавана таксама пытанне стварэння холдынгу «РасБелАўта» на базе МАЗа і КАМАЗа.

Закрануўшы палітычнае ўзаемадзеянне дзвюх краін, расійскі кіраўнік адзначыў супольнасць поглядаў Беларусі і Расіі на актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня.

«Упэўнены, што ў беларуска-расійскіх адносінаў вялікая будучыня, а па меры паглыблення інтэграцыйных працэсаў наша ўзаемаразуменне будзе толькі мацнець», — заявіў прэзідэнт РФ.

Пуцін мяркуе, што сустрэча прайшла ў «дзелавой і вельмі шчырай атмасферы».

* * *

Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС створаны ў 2009 годзе, яго сродкамі кіруе Еўразійскі банк развіцця. У чэрвені 2011 года савет фонду прыняў рашэнне аб выдзяленні Беларусі фінансавага крэдыту ў 3 млрд. долараў ЗША. Да канца мінулага года ў Беларусь паступілі два траншы крэдыту на агульную суму 1,24 млрд. долараў. Трэці транш у 440 млн. долараў ЗША Беларусь чакала у канцы лютага 2012 года.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях10

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях

Усе навіны →
Усе навіны

Маці расказала, як страціла дачку, калі той было 3 гады, а вярнулі ў 9, дзякуючы мінскім памежнікам2

Сабака выбег па дарогу на праспекце Пушкіна. Яго лавілі некалькі чалавек

Расійская чыгунка рэкамендуе пасажырам цягнікоў класціся галавой да дзвярэй пасля абрушэння моста ў Бранскай вобласці2

Літоўскія памежнікі затрымалі семярых студэнтаў, якія паўзлі і каціліся з Беларусі ў бок мяжы ВІДЭА7

Стваральнік «Нехта» адказаў, ці адчувае адказнасць за наступствы пратэстаў9

«Мы ж не ведалі, што там знаходзіцца аэрадром». Беларус Антон Мацкевіч патлумачыў, чаму спрабаваў спыніць украінскія дроны з фуры30

Opel ехаў па сустрэчнай паласе сталічнага праспекта, але на шляху сустрэў ДАІ2

Генштаб Украіны: У нядзелю паразілі 12 расійскіх самалётаў

У Гродне знеслі чарговы дом у гістарычным цэнтры. На грамадскім абмеркаванні інфармацыю пра знос утаілі ад людзей4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях10

Спальныя месцы ў «Мінск-Свеце» могуць выклікаць клаўстрафобію. Як эканомяць прастору ў сучасных кватэрах-студыях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць