У Лёндане найстарэйшая беларуская арганізацыя, Згуртаваньне беларусаў Вялікабрытаніі, наладзіла экумэнічнае набажэнства – грэка‑каталікі і праваслаўныя маліліся разам за беларускі народ. Потым было ўрачыстае паседжаньне, гістарычны даклад, чыталі вершы Арсеньневай, абмяркоўвалі сытуацыю ў Беларусі. Скончылася ўсё сьпяваньнем «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары