Эканоміка

Польшча пакуль адмаўляецца ад буйных інвестыцый у Беларусь

Польшча пакуль не плануе рэалізацыі буйных інвестпраектаў у Беларусі, паведаміў у Мінску 12 чэрвеня на канферэнцыі «Польская эканоміка ў 2011 годзе і прагноз на 2012 год» кіраўнік аддзела садзейнічання гандлю і інвестыцыям пасольства Польшчы ў Беларусі Веслаў Пакладэк.

«Гэта звязана з высокай рызыкай рэалізацыі такіх праектаў у Беларусі. Такая ацэнка інвестараў. Што да дробных праектаў, то яны рэалізуюцца, інвестары працуюць», — растлумачыў польскі дыпламат.

Паводле словаў прадстаўніка пасольства, у Беларусі адкрываюцца прадпрыемствы з польскім капіталам, але іх «на парадак менш, чым, напрыклад, у 2010 годзе. Цікавасць крыху знізілася». Ён нагадаў, што ў 2011 годзе з Польшчы ў Беларусь паступіла непасрэдных замежных інвестыцый на $15,8 млн.

Пакладэк упэўнены, што больш актыўнаму прытоку ў Беларусь капіталу з Польшчы і іншых краін будзе спрыяць далейшая лібералізацыя эканомікі, рэформы і рух у бок рынкавых пераўтварэнняў.

На яго думку, станоўча на інвестыцыйныя адносіны Польшчы з Беларуссю паўплывае фактар Мытнага саюза. «Але польскія кампаніі бачаць перспектывы непасрэдна ў АЭП. І тут важнае значэнне будзе мець паступовае ўрэгуляванне ўсіх пытанняў, звязаных як з узгадненнем тэхнічных рэгламентаў, так і ў цэлым з функцыянаваннем АЭП», — сказаў Пакладэк.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Магчымы мокры снег. Сіноптыкі прагназуюць абвал тэмпературы на 12—15 градусаў1

Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку ганаровай вартай на белых конях10

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць