Эканоміка55

«Мінск-Сіці» ніхто не хоча?

Мінгарвыканкам працягвае перамовы з патэнцыяльнымі інвестарамі праекта «Мінск-Сіці».

Аб гэтым на прэс-канферэнцыі 13 чэрвеня паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Сяргей Радаман.

Паводле яго слоў, падрыхтаваны прэзентацыі гэтага праекта і адпраўлены патэнцыйным інвестарам.

У прыватнасці, працягваюцца перамовы з расійскай кампаніяй «Інтэка» і «Бін-банкам».
Акрамя гэтага праведзена сустрэча з прадстаўнікамі турэцкай кампаніі, якая гатова інвеставаць 4 млрд. еўра, паведаміў Радаман. Таксама працягваюцца перамовы з інвестарамі з Кітая, Ірана і Катара. «Пакуль канчатковых рашэнняў не прынята. Будуць сфарміраваныя інвестыцыйныя прапановы, і мы далей будзем вызначацца, з кім рэалізоўваць забудову гэтай тэрыторыі», — паведаміў прадстаўнік Мінгарвыканкама.

Радаман нагадаў, што рэалізацыя праекта міжнароднай групай кампаній «Ітэра» прыпынена. «Мы з інвестарам неаднаразова сустракаліся, намі знойдзена рашэнне аб скасаванні дагавора, якое задавальняе абодва бакі. Ёсць два дагаворы: з Мінгарвыканкамам і дэпартаментам па авіяцыі аб вынасе авіярамонтнага завода. Падрыхтаваны ўсе дакументы аб скасаванні інвестыцыйных дагавораў. Разам з інвестарам мы палічылі ўсю эканоміку і знайшлі рашэнне, якое дазволіць інвестару без страт выйсці з рэалізацыі гэтага праекта», — расказаў намеснік старшыні выканкама. Паводле яго слоў, «Ітэра» завершыць будаўніцтва чатырох дамоў, з якіх два дамы ўжо ўведзены ў эксплуатацыю. У ліпені будзе ўведзены рэканструяваны адміністрацыйны будынак. Таксама будуць пабудаваныя яшчэ чатыры жылыя дамы.

Паводле інфармацыі Радамана, падрыхтаваны праект указа прэзідэнта аб спыненні дзеяння дакумента, які ўстанавіў умовы рэалізацыі праекта, ільготы і прэферэнцыі для інвестара.

***

Як паведамлялася раней, 16 лютага Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне скасаваць дагавор з «Ітэрай», ацаніўшы тэмпы рэалізацыі праекта «Мінск-Сіці» як нездавальняючыя: з пачатку яго ажыццяўлення ў 2009 годзе асвоена толькі каля 0,5% заяўленага аб’ёму інвестыцый у 25,6 трлн. рублёў. Збудаванне раёна «Мінск-Сіці» пачалося на тэрыторыі былога сталічнага аэрапорта Мінск-1 і размешчанага побач авіярамонтнага завода. На 318 гектарах першапачаткова планавалася пабудаваць 3,3 млн. кв. м жылой і камерцыйнай нерухомасці, а таксама аб’екты сацыяльнай інфраструктуры. Рэалізаваць праект планавалася да 2020 года.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў22

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў46

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

Памёр Вячаслаў Рагойша2

Старшыня парламента Чэхіі выклаў відэа, як дапамагае здымаць украінскі сцяг з будынка6

Служба бяспекі Лукашэнкі не пускала простых мазырчукоў на мост цераз Прыпяць, пакуль той яго адкрываў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў22

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць