Грамадства11

Крысьціну Шацікаву адпусьцілі з псыхіятрычнай больніцы

«Я ляжала прывязаная да ложка, мне калолі нейкія лекі. Усе гэтыя выходныя я практычна правяла ў адключцы».

Як паведаміла К.Шацікава БелаПАН, урачы не паставілі ёй дыягназ. «Усе пытанні на маёй сустрэчы з урачамі медыцынскай тэмы нават не тычыліся. Мяне запытвалі, з кім я маю зносіны, хто да мяне прыходзіць у госці, хто мне тэлефануе. Гэта значыць, што тут чыстая палітыка, а не медыцына. Маёй маці паведамілі, што я псіхічна здаровая, але проста неардынарная асоба», — расказала К.Шацікава.

«Я ляжала прывязаная да ложка, мне калолі нейкія лекі. Усе гэтыя выхадныя я практычна правяла ў адлючцы. А маёй маці казалі, што ў дачыненні да мяне не прымяняюцца ніякія медыцынскія сродкі», — зазначыла К.Шацікава.

Яна паведаміла, што абскардзіць дзеянні ўрачоў, невядомых асобаў, якія яе выкралі, «ва ўсе структуры, куды толькі магчыма». Сёння Крысціна Шацікава мае намер прысутнічаць на судах над магілёўскімі апазіцыянерамі, затрыманымі падчас святкавання Дня волі.

Нагадаем, Крысціна Шацікава прапала 23 сакавіка. Яе сяброўка Ірына Качарова са спасылкай на відавочца паведаміла БелаПАН, што затрыманне актывісткі апазіцыі праводзілі пяцёра невядомых на аўтамабілі «Ніва» цёмнага колеру.

22 сакавіка К.Шацікава была затрыманая ў Мінску і дастаўленая супрацоўнікамі КДБ у Магілёў. У пятніцу яе выклікалі на допыт у абласное ўпраўленне КДБ. Пасля гэтага К.Шацікава паведаміла БелаПАН, што з ёй усё добра. Я таксама сказала, што збіраецца ўзяць удзел у акцыі з нагоды Дня волі 25 сакавіка ў сталіцы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе2

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі запусцілі сэрвіс пракату карэт ФОТЫ1

Украіна ўпершыню падбіла танкер расійскага ценявога флоту ў Міжземным моры6

У «Белавія» расказалі, чаму падчас рэйсаў пасажыраў не кормяць дранікамі2

Дзе найбольш складана знайсці працу ў Беларусі2

Ландсбергіс пра рашэнне перадаць ахову Ціханоўскай паліцыі: Гэта выгадна Лукашэнку11

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда8

22‑гадовы кіроўца пайшоў на абгон: падрабязнасці ДТЗ пад Слонімам, дзе загінулі чатыры чалавекі2

Лукашэнка папрасіў Валянціна Сукалу «не адыходзіць далёка ад Вярхоўнага суда»

Зяленскі: Украіна ведае, дзе ў Беларусі будзе размешчаны «Арэшнік», і перадае даныя партнёрам8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе2

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць