Здароўе55

У Беларусі за 10 гадоў захворванне на рак павялічылася на 35%

Але пры гэтым змяншаецца смяротнасць ад яго.

Пра гэта паведаміў галоўны пазаштатны анколаг Міністэрства аховы здароўя, дырэктар РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава Алег Суконка на прэс-канферэнцыі ў Мінску 13 чэрвеня.

Паводле яго слоў, за апошнія дзесяць гадоў захворванне (на 100 тыс. насельніцтва) павялічылася ў краіне на 34%.

У 2011 годзе на рак захварэла больш як 44 тысячы чалавек.
Пры захаванні існых тэмпаў росту «праз 20 гадоў колькасць штогод захварэлых дасягне 78.000 у год, што значна павялічыць нагрузку на сістэму аховы здароўя краіны». На пачатак 2012 года на дыспансерным уліку ў сувязі са злаякаснымі новаўтварэннямі знаходзілася амаль 250.000 чалавек, што склала больш як 2,5% насельніцтва краіны. Пры гэтым дзесяць гадоў таму, у 2001 годзе, на дыспансерным уліку стаяла 155 тысяч чалавек.

Суконка адзначыў, што «ў сувязі з пастаянным правядзеннем у Рэспубліцы Беларусь супрацьракавых мерапрыемстваў у апошнія гады працягвае павялічвацца разрыў паміж узроўнямі захворвання і смяротнасці».

З 2002 года паказчыкі захворвання (на 100 тыс. насельніцтва) ўзраслі на 34,2%, а паказчыкі смяротнасці знізіліся на 5,6%, што «сведчыць пра несумненны прагрэс у дыягностыцы і лячэнні анкалагічных захворванняў».

Разам з тым на працягу многіх гадоў у структуры ўсіх прычын смерці анкалагічная паталогія займае другое месца пасля хвароб сістэмы кровазвароту. У Беларусі назіраецца тыповая для еўрапейскага кантынента сітуацыя, калі працягласць жыцця сярод мужчынскага насельніцтва больш за ўсё скарачаецца з прычыны смяротнасці ад злаякасных новаўтварэнняў лёгкіх, тоўстага кішэчніка, страўніка, сярод жанчын — з-за гінекалагічных пухлін.

У большай меры на поспехі ў зніжэнні смяротнасці ўплывае прафілактыка, стан ранняй дыягностыкі і ўдасканаленне метадаў лячэння анкалагічных хворых, адзначыў Суконка.

Паводле яго слоў, у цэлым росту анкалагічных захворванняў спрыяе рост працягласці жыцця і павелічэнне ўплыву фактараў рызыкі захворвання на рак. Суконка падкрэсліў, што частата ўтварэння злаякасных пухлін рэзка павялічваецца з узростам, самыя высокія ўзроставыя паказчыкі адзначаюцца ў мужчын і жанчын, якім больш за 60 гадоў. Тым не менш амаль кожны трэці хворы знаходзіцца ў працаздольным узросце.

Сярод фактараў рызыкі захварэць на рак ён назваў няправільнае харчаванне, курэнне, неспрыяльныя экалагічныя фактары, нелячэнне розных запаленчых захворванняў, нездаровы лад жыцця ў цэлым. Сумарны ўнёсак указаных фактараў рызыкі ў дынаміку павелічэння захворвання складае дзве траціны. Такім чынам, на працягу апошняга дзесяцігоддзя ўнёсак знешніх і індывідуальных фактараў рызыкі ў большай ступені ўплываў на рост анкалагічнага захворвання, чым старэнне насельніцтва, сказаў Суконка.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай17

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць