Здарэнні2323

Прадпрымальніца разграміла свой бар ад адчаю

«Жарыце, не абляпайцеся!»

Бар «Паб-хаўс» на вул. Гогаля ў Брэсце за два дні ператварыўся ў паўразбураны хлеў. Прычым зрабіла гэта гаспадыня ўстановы.

Да нядаўняга часу ў Брэсце працаваў бар «Паб-хаўс». Гэта была адна з нешматлікіх чыста «піўных» установаў у Брэсце, дзе можна было пасядзець у кампаніі, папіць піва і паразмаўляць з сябрамі.

Яшчэ 9 чэрвеня установа была адкрытая для ўсіх ахвотных. І вось сёння берасцейцы звярнулі ўвагу, што гэты будынак практычна знішчаны.
Вядома, можна было б падумаць, што яго зносяць, але гэты аб’ект нерухомасці проста разграмілі. Прычым зрабіла гэта сама гаспадыня.

З 2005 года дзве фірмы ніяк не маглі падзяліць гэты будынак.

Адна адсуджвала бар у другой, мяняліся назвы, і вось зусім нядаўна ўласнік, паводле рашэння суда, павінен быў змяніцца канчаткова. А ранейшы ўладальнік вырашыў такім спосабам адпомсціць новаму. У будынак былі ўкладзеныя вялікія грошы, і аддаваць усё гатовае новаму ўласніку ў такім выглядзе ранейшы проста не захацеў.

Суд узяў бок новага ўладальніка. І тады, перш чым перадаць будынак, гаспадыня наважылася на акцыю вандалізму ў дачыненні да ўласнай маёмасці.

Усё адбылося літаральна за апошнія два дні, будынак бара цалкам прыведзены ў непрыгоднасць, пра аднаўленне гаворкі нават не ідзе — трэба ўсё зносіць і будаваць наноў. Ці захоча рабіць гэта новы ўласнік, пакуль пад пытаннем. Аднак ён ужо звярнуўся ў міліцыю з заявай. Не зусім зразумела, куды новы гаспадар глядзеў, калі будынак разбуралі сярод белага дня.

На сценах установы цяпер красуюцца з’едлівыя надпісы, спісаныя нават прыступкі ля ўваходу. Якая будзе рэакцыя праваахоўных органаў, невядома,
бо, з аднаго боку, відавочны акт агрэсіі, а з другога, усё зрабіў пакуль яшчэ ўладальнік, а ў сваёй гаспадарцы, як вядома, што хачу, тое і кручу.

Так ці інакш, бар «Паб-хаўс» у ранейшым выглядзе больш не будзе існаваць.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Што ўяўляюць сабой сухпайкі ў беларускім войску і за што іх крытыкуюць і хваляць?11

Нараджаецца менш дзяцей, бо праблемай стала зачаць. Вось што выявілі апошнія даследаванні, асабліва мужчынскага здароўя9

Беларусь стала галоўным пастаўшчыком рыбы ў Расію4

Учора — у лукашэнкаўскай турме, сёння — у Кіеве дапамагае ўкраінцам выжыць. Былы палітвязень і сваяк Ціханоўскай стаў валанцёрам у Пункце нязломнасці6

У Заляшанах ушанавалі памяць беларусаў, забітых на Падляшшы ў 1946 годзе9

Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю4

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?2

Лепш за любыя крыжаванкі. Догляд унукаў ратуе мозг бабуль і дзядуль ад старэння1

Расійскі дрон ударыў па аўтобусе з шахцёрамі на Днепрапятроўшчыне. Загінулі 15 чалавек3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць