Свет

Дзень Волі ў Брусэлі: паказ фільму «Плошча» і канцэрт салідарнасьці

24 сакавіка адбыўся паказ фільму Юрыя Хашчавацкага «Плошча», а таксама канцэрт салідарнасьці з Беларуссю славацкай сьпявачкі Петры Джордан.

У Брусэлі працягваюцца акцыі, прымеркаваныя да Дня Волі. 24 сакавіка адбыўся паказ фільму Юрыя Хашчавацкага «Плошча», а таксама канцэрт салідарнасьці з Беларуссю славацкай сьпявачкі Петры Джордан. Імпрэзы мелі вялікі посьпех: агулам фільм і канцэрт наведалі каля 70‑80 чалавек.

Кадры фільму Юрыя Хашчавацкага выклікалі ў гледачоў жывую рэакцыю — ад сьмеху да абурэньня. Паказ стужкі завяршыўся дыскусіяй пра лёс Беларусі і яе жыхароў. Канцэрт Пэтры Джордан атрымаўся сапраўды еўрапейскім: сьпяваючы па‑ангельску, сьпявачка са Славакіі заклікала прысутных да салідарнасці з беларускім народам.

«У нас нічога не было б без Аксамітнай рэвалюцыі, — зьвярнулася Пэтра Джордан да слухачоў пад час канцэрту. — Калі б мы не прайшлі праз гэта, я наўрад ці мела б магчымасьць быць сёньня на гэтай сцэне. Таму я кажу ўсім, хто мяне зараз чуе, і прашу вас перадаць гэта іншым людзям: вы сёньня прыйшлі на цудоўны канцэрт, але не забывайцеся, што дыктатуры яшчэ існуюць — і менавіта апошняя еўрапейская дыктатура ў Беларусі. Мы павінны дапамагчы людзям паверыць, што надышоў час зменаў. І яны хутка прыйдуць!»

Паказ фільму і канцэрт былі арганізаваныя Офісам за дэмакратычную Беларусь і прайшлі пад патранажам Дэлегацыі па адносінах з Беларуссю ў Еўрапейскім Парламенце. Падтрымку імпрэзаў здзяйсняла таксама Нямецкая фундацыя Маршала (ЗША) і славацкая дэлегацыя групы Еўрапейскай народнай партыі‑Еўрапейскіх дэмакратаў ў Еўрапарламенце.

Варта адзначыць, што гадавіну сакавіцкіх падзеяў Офіс вырашыў адзначыць найперш культурніцкімі акцыямі, аб’яднанымі ў адзін праект пад агульнай назвай «Мінск, плошча Каліноўскага, Сакавік 2006». Гэтак, 14 сакавіка ў Брусэлі была адчыненая фотавыстава, прысьвечаная сакавіцкім пратэстам, а таксама адбыўся выступ Вольнага Tэатру, які прэзэнтаваў спэктаклі «Быць Гаральдам Пінтэрам» і «Пакаленне Джынс». Знаёміць замежжа з Беларуссю праз культуру — новы напрамак дзейнасці Офіса, які будзе актыўна развівацца ў бліжэйшы час.

Каментары

Цяпер чытаюць

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр прафесар Міхась Кандрацюк

У Непале прэм'ер-міністрам упершыню прызначылі жанчыну1

Павел Вінаградаў за час адседкі схуднеў на 40 кг ФОТАФАКТ14

«Жывём тут як у танку». Беларусы з памежжа расказалі, як перажываюць закрытую мяжу і вучэнні4

У ААН прагаласавалі за стварэнне палесцінскай дзяржавы17

У Беларусі расце запазычанасць насельніцтва па банкаўскіх крэдытах

У Расіі рэзка вырас попыт на беларускія пеністыя віны1

У Гомелі на Дзень горада тысяча чалавек станчылі пад песню «Касіў Ясь канюшыну» ВІДЭА4

У тыктоку завірусіўся «кідок кобры» ў Беларусі ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць