Ежа11

Як захоўваць прадукты ў спёку

Павышэнне тэмпературы вады і паветра стварае аптымальныя ўмовы для размнажэння і назапашвання большасці узбуджальнікаў кішачных інфекцый. Пра тое, што трэба рабіць, каб пазбегнуць харчовых атручванняў і вострых кішачных інфекцый (ВКІ), расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя (РЦГЭіГЗ).

Спецыялісты адзначылі, што рызыка харчовага атручвання і ВКІ падвышаецца, калі не выкананыя правілы прыгатавання ежы, парушаны тэмпературны рэжым пры захоўванні прадуктаў харчавання. Пэўную небяспеку ўяўляюць стравы, што прыгатаваныя без цеплавой апрацоўкі і ўжываюцца ў халодным выглядзе.

У РЦГЭіГЗ падкрэслілі, што ў гарачае надвор’е, неабходна звяртаць асаблівую ўвагу на тэрмін прыдатнасці і ўмовы захоўвання мясных паўфабрыкатаў, варанай каўбасы, салатаў, тварагу, малака, пірожных і іншых прадуктаў, якія хутка псуюцца. «Пры найменшым падозранні, што халадзільнае абсталяванне працуе неэфектыўна, ад куплі лепш адмовіцца», — сказалі ў РЦГЭіГЗ.

Акрамя таго,

спецыялісты заклікалі аглядаць ўпакоўку малочных і кісламалочных прадуктаў, сокаў, салатаў прамысловай вытворчасці, бо, калі яна пашкоджаная, тэрмін прыдатнасці такіх прадуктаў, як правіла, значна скарачаецца.
А яшчэ перасцераглі ад набыцця прадуктаў у выпадковых асоб у месцах несанкцыянаванага гандлю.

Перад тым як пачысціць мандарыны, апельсіны, бананы, ківі і іншую садавіну і гародніну, неабходна абавязкова памыць іх
пад праточнай або гатаванай вадой. «Справа ў тым, што яны праходзяць працяглы этап транспарціроўкі, у працэсе якога магчыма іх забруджванне ўзбуджальнікамі ВКІ», — растлумачылі ў РЦГЭіГЗ.
У цэнтры парэкамендавалі быць таксама асцярожнымі з раннімі гароднінай і бахчавымі, паколькі вытворцы часцяком, каб паскорыць іх паспяванне, ужываюць хімічныя ўгнаенні.

Прычынай харчовага атручвання або ВКІ можа таксама стаць няякасная вада.
Для піцця неабходна выкарыстоўваць гатаваную або бутыляваную ваду, нагадалі спецыялісты. «Адпачываючы на ​​прыродзе, не варта піць ваду з крыніц. Купацца трэба толькі ў вадаёмах, дазволеных для арганізаванага адпачынку, імкнучыся пры гэтым не глытаць ваду», — Дадалі ў РЦГЭіГЗ.

Тым, хто ў каго з’явіліся болі ў жываце, млоснасць, ні ў якім разе нельга займацца прыгатаваннем ежы,
падкрэслілі ў цэнтры. У такіх выпадках неабходна тэрмінова звярнуцца па медыцынскую дапамогу.

Каментары1

Цяпер чытаюць

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць14

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць

Усе навіны →
Усе навіны

Канцлер Мерц: Сірыйскія бежанцы мусяць вярнуцца на радзіму11

«Штосьці ўдавалася перадаваць Бабарыку». Лосік расказаў, як арганізаваў у калоніі сетку распаўсюду інфармацыі3

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ21

Мінчук вырашыў палепшыць крэдытную гісторыю і ўзяў дзевяць растэрміновак. Цяпер увесь у даўгах2

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе47

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне7

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц6

Што за серыял «Бар «Адзін званок», які масава шукаюць беларусы?4

У «Гомельскіх Курапатах» на Дзяды адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?35

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць