Афіша77

«Славянскі базар» у Віцебску: пачне Валерыя, скончыць «Шансон-ТВ»

Сёлетні фэст перанасычаны расійскімі «зоркамі».

Афіцыйна «Славянскі базар» пачнецца толькі 12 ліпеня, аднак асобныя яго мерапрыемствы стартуюць ужо сёння — увечары ў летнім амфітэатры з сольным канцэртам выступіць расійская спявачка Валерыя. Заўтра ініцыятыву падхопяць Аляксандр Разенбаўм, Ірына Алеграва (заспявае ў рамках «развітальнага тура») і беларускі Прэзідэнцкі аркестр з праграмай «Ураган». Дарэчы самыя танныя квіткі на расійскіх зорак каштуюць няслаба — 160 000 рублёў.

Сёлета на «Славянскі базар» прыедуць спевакі з 28 краін свету, але найбольш будзе прадстаўнікоў расійскай поп-сцэны.
З сольнымі канцэртамі выступяць: Сяргей Пенкін, Лаліта, Барыс Маісееў, Верка Сярдзючка і Леў Лешчанка. І гэта толькі «сольнікі». У зборных канцэртах выступяць усе магчымыя і немагчымыя «зоркі» Расіі — ад Бабкінай да Алсу, Вінакура і Паўліяшвілі.
Скончыцца ж фэст канцэртам «Зоркі Шансон-ТВ»,
што пройдзе 18 чэрвеня пасля афіцыйнага закрыцця.

Беларуская эстрада таксама выйдзе на сцэну ў поўным складзе: ад Ірыны Дарафеевай да Іны Афанасьевай і «Лайтсаўнда». З апошнім, праўда, здарыўся казус: спачатку анансаваўся выступ на адкрыцці «Базара», але пасля штосьці перайгралася і гурт выступіць толькі на ўрачыстай цырымоніі закрыцця. Гэта вельмі абурыла братоў Каракіных, якія лічаць, што гурт практычна забаронены Міністэрствам культуры.

Раней на фестывалі можна было пачуць замежных музыкаў — напрыклад, гурт Nazareth ці Патрысію Каас. Сёлета замест іх будуць удзельнікі «Еўрабачання» і Дзмітрый Калдун, які на афішах пазначаны як расійскі спявак.

Затое

на адкрыцці фестывалю выступіць пераможца «Еўрабачання» — шведка Лорын.

У Баку яна завітала да прадстаўнікоў азербайджанскай апазіцыі. Хто ведае, можа і з беларускай незалежнай супольнасцю сустрэнецца. У Віцебску жыве сям'я палітвязня Сяргея Каваленкі, славуты праваабаронца Валерый Шчукін, ветэран дэмакратычнага руху Барыс Хамайда...

Маці і жонкі палітвязняў ужо звярнуліся да Ларын з нагоды яе выступу на «Славянскім базары», заклікаючы яе «не даць выкарыстаць сваё імя ў мэтах кіраўніцтва краіны».
На афіцыйным сайце спявачкі, дарэчы, пазначанына гэты дзень канцэрт не ў Віцебску, а ў Мінску, без удакладнення пра фестываль.

На адкрыццё фестываля, як паведамілі «НН» у аргкамітэце «Славянскага базара», традыцыйна прыедзе Аляксандр Лукашэнка, а таксама міністр культуры Павел Латушка.

У адрозненні ад мінулых гадоў, не ўсе незалежныя журналісты журналісты змаглі акрэдытавацца на «Славянскі базар». Напрыклад, фотакарэспандэнту «НН» паведамілі, што "месцаў для прэсы не засталося".

А вось так скончыўся папярэдні «Славянскі Базар».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Амерыканскі журналіст Шустэр расказаў, як яго ўгаворвалі зрабіць інтэрв'ю з Лукашэнкам. Нават прапаноўвалі грошы4

Амерыканскі журналіст Шустэр расказаў, як яго ўгаворвалі зрабіць інтэрв'ю з Лукашэнкам. Нават прапаноўвалі грошы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску і ваколіцах пабудуюць новыя жылыя раёны3

Мужчына тачыў нож і загінуў

«Трэба разварочваць аўтобусы». Перавозчыкі дамовіліся змагацца з людзьмі, якія перасаджваюцца на мяжы9

Італія плануе пабудаваць найдаўжэйшы падвесны мост у свеце — у Сіцылію6

Азербайджан і Арменія адкрыюць транспартны калідор пры ўдзеле ЗША і без удзелу Расіі6

«Адчуванне — фантастычнае». Ігар Кулей здзейсніў дзіцячую мару і стаў прыватным пілотам у Польшчы5

Сергеенка носіць гадзіннік «Смерць шпіёнам», а Вакульчыку жонка не дазволіла6

У Мінску мужчына чапляўся да маладога хлопца на прыпынку. Хлопец аказаўся амапаўцам17

Ціханоўская адказала, чаму дагэтуль не вывучыла літоўскую мову10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканскі журналіст Шустэр расказаў, як яго ўгаворвалі зрабіць інтэрв'ю з Лукашэнкам. Нават прапаноўвалі грошы4

Амерыканскі журналіст Шустэр расказаў, як яго ўгаворвалі зрабіць інтэрв'ю з Лукашэнкам. Нават прапаноўвалі грошы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць