Улада77

Партыя БНФ вылучыла 38 кандыдатаў

Партыя не мае ілюзій наконт выбараў, але выступае за ўдзел.

Лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч заявіў ў справаздачы, што ўмовы ўдзелу ў выбарах для апазыцыі ніякім чынам не зьмяніліся, дэмакратычных выбараў у Беларусі няма, што пацьвярджаюць і вынікі першых этапаў кампаніі — фармаваньне акруговых камісіяў, а таксама рэпрэсіі супраць удзельнікаў кампаніі ад апазыцыі.

Але нягледзячы на гэта спадар Янукевіч заклікаў аднапартыйцаў браць удзел у кампаніі і вылучыць сваіх кандыдатаў на гэтыя выбары:

«Палітычная сытуацыя ў Беларусі не спрыяе свабодным выбарам, але выкарыстаць выбарчую кампанію неабходна для кантактаў апазыцыі зь людзьмі. Пра нежаданьне ўладаў праводзіць дэмакратычныя выбары кажа і тое, што палітвязьні застаюцца ў турмах, і эскаляцыя канфлікту з Эўразьвязам, і працэс фармаваньня акруговых выбарчых камісій, у большасьць якіх не ўключаны прадстаўнікі апазыцыі.
Але Партыя БНФ прынцыпова вырашыла выкарыстоўваць легальныя магчымасьці выбарчай кампаніі для кантактаў з людзьмі. Нам трэба паказаць, што апазыцыя ў Беларусі працягвае існаваць, а не зьехала за мяжу»,- заявіў Янукевіч.

«Пакуль людзі не павераць дэмакратычным сілам, ніякіх пераменаў у Беларусі ня будзе. Мы павінны змагацца за кожнага чалавека, — дадаў Аляксей Янукевіч.- Нам вельмі важна ісьці на гэтыя выбары, хаця б для таго, каб выявіць, ці ёсьць што дэмакратычным сілам сказаць людзям… Хутчэй за ўсё 24 верасьня нічога ў краіне ня зьменіцца, не будзе ніводнага дэпутата ад БНФ у Палаце прадстаўнікоў. Такіх ілюзіяў у нас няма. Але на трэба працаваць на пэрспэктыву, такая праца удвая больш складаная».

У зьезьдзе бяруць удзел 53 дэлегаты.

Другая сэсія зьезду пройдзе 15 верасьня. Сойм прапануе ўхваліць рашэньне зьезду аб адкліканьні 15 верасьня кандыдатаў, якія будуць вылучаныя сёньня. Гэтая прапанова выклікала дыскусію на зьезьдзе, частка дэлегатаў заклікае не сьпяшацца прымаць такую рэзалюцыю, бо, па-першае, сытуацыя можа памяняцца, а, па-другое, такое рашэньне будзе цяжка патлумачыць выбарцам.

«Амаральна ісьці ў дэпутаты, калі палітвязьні сядзяць у турмах. Таму я прапаную ўсім падтрымаць рашэньне Сойму. Так, мы ўдзельнічаем у кампаніі, але здымаем свае кандыдатуры за некалькі дзён да выбараў, калі сытуацыя ў краіне не памяняецца»,- заявіў дэлегат зьезду Зьміцер Дрыгайла.

Дэлегат Віталь Макаранка зазначыў, што людзі ня вераць у гэтыя выбары, выбаршчыкам яны не цікавыя, толькі 40–45 працэнтаў могуць прыйсьці на іх, астатніх загоняць на ўчасткі.

Іван Шэга зазначыў, што да пікетаў па зборы подпісаў падыходзяць шмат людзей, цікавяцца. «Нельга казаць, што людзям гэта не цікава. Трэба працаваць».

Аляксей Янукевіч, падводзячы вынікі дыскусіі зазначыў, што канчатковае рашэньне будзе ўхваленае 15 верасьня, але цяпер трэба падтрымаць папярэдняе рашэньне Сойму для таго, каб дэкляраваць незалежнаму грамадзтву, што наш удзел у выбарах абумоўлены:

«Калі гэтага не зрабіць, то ўвесь наступны час нам давядзецца адплёўвацца ад заяў аб тым, што мы здраднікі. Нам гэта ня трэба».

Большасьць дэлегатаў зьезду падтрымала такую прапанову. 32 дэлегаты прагаласавалі за, 7 — супраць.

Да пачатку зьезду 37 сябраў Партыі БНФ заявілі пра сваё жаданьне балятавацца на выбарах у Палату прадстаўнікоў. На зьезьдзе дадаткова заявілі пра сваё жаданьне балятавацца яшчэ 2 сябра партыі. Зьезд вырашыў пры вылучэньні галасаваць за кандыдатаў сьпісам, калі каму-небудзь зь іх ня будзе адводаў.

Па трох вылучэнцах ў адказнага сакратара Управы БНФ Алеся Каліты былі адводы. Ён прапанаваў не галасаваць за Алеся Страчука, бо той заявіў у анкеце, што ня будзе выконваць рашэньне партыі аб зьняцьці з выбараў, а таксама заклікаў не вылучаць Яраслава Берніковіча і Валера Каранкевіча, якія цяпер актыўна дзейнічаюць ад імя кампаніі «Гавары праўду!»

«БНФ выкарыстоўвае выбары ў сваіх мэтах, а Берніковіч выкарыстоўвае БНФ у сваіх мэтах. Ён крывадушнік»,- заявіў Алесь Каліта. Самога Берніковіча на зьезьдзе не было.

Валер Каранкевіч, адказваючы на адвод Каліты, зазначыў, што ён застаецца актыўным сябрам БНФ, што ён гатовы выканаць рашэньне партыі аб зьняцьці з выбараў, што БНФ нельга раскідвацца сваімі сябрамі, апазыцыі трэба аб’ядноўвацца, а не падзяляцца.

У выніку галасаваньня зьезд адмовіўся вылучаць Берніковіча кандыдатам у дэпутаты ад партыі, а вось Страчука і Каранкевіча вылучылі. Агульны лік вылучаных склаў 38 сябраў партыі.

Зьезд Партыі БНФ таксама ўхваліў перадвыбарчую плятформу, стратэгію ўдзелу БНФ у парлямэнцкай кампаніі, рэзалюцыю з палітычнай ацэнкай умоваў выбараў і заяву «Свабоду» Алесю Бяляцкаму! Свабоду палітвязьням!».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста3

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста

Усе навіны →
Усе навіны

Каля 200 турыстаў апынуліся ў пастцы снежнай буры на Эверэсце

Вацлаў Гавэл таксама адмовіўся выйсці з турмы пры ўмове выезду за мяжу. Але ён быў зусім непадобны да лідараў беларускай апазіцыі16

Сёння пачынаецца абвяшчэнне нобелеўскіх прэмій2

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння6

«Жыццёвы цыкл штурмавіка — 12 дзён». Z-блогер шчыра прызнаўся, чаму не падпісвае кантракт з Мінабароны24

Фёдар Паўлючэнка: У чым не мае рацыі Юлія Міцкевіч? Турма што, робіць кагосьці лепшым? Прыгажэйшым? Багацейшым?24

Польшча замарожвае тэрміны разгляду спраў па міжнароднай абароне да сакавіка 2026 года9

Просты трук, як выбраць шкарпэткі патрэбнага памеру5

Пад Кіевам «мабілізавалі» ката. Вайсковец хацеў падарыць дзіцяці ката з прытулку, але забраў на вуліцы чужога3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста3

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць