Грамадства

Экіпіроўка школьніка да навучальнага года абыдзецца ад 700 тыс. да 4 млн. рублёў

Экіпіроўка школьніка да новага навучальнага года будзе каштаваць ад 700 тыс. да 4 млн. рублёў, паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Мінску 15 жніўня начальнік упраўлення арганізацыі спажывецкага рынку нехарчовых тавараў Міністэрства гандлю Ніна Пашко.

Паводле яе слоў, з ростам цэн павялічыўся і кошт набору тавараў для школьнікаў. «Хаця можна ў гэтым дыяпазоне выбраць тавары па сваім кашальку», — падкрэсліла спецыяліст.

Так, кошт «аптымальнага набору» для малодшых школьнікаў, уключаючы адзенне і абутак, пісьмовыя і канцылярскія прылады, складае ад 710 тыс. да 2 млн. 900 тыс. рублёў, толькі на адзенне і абутак — ад 460 тыс. да 1 млн. 640 тыс. рублёў.

Для старшакласнікаў кошт набору складзе ад 860 тыс. да 4 млн. 100 тыс. рублёў, калі браць толькі адзенне і абутак — ад 560 тыс. да 2 млн. 100 тыс. рублёў.

«У мэтах аказання падтрымкі насельніцтву ў набыцці неабходнага асартыменту для школьнікаў у гандлёвых арганізацыях праводзяцца розныя мерапрыемствы сацыяльнай скіраванасці. Гэта продаж тавараў у растэрміноўку, у крэдыт, зніжэнне гандлёвых надбавак да 10–20% пры максімальнай 30%», — паведаміла Пашко.

Паводле яе слоў, продажам тавараў школьнага асартыменту займаюцца каля 7,5 тыс. гандлёвых арганізацый рознай формы ўласнасці.
Дадаткова арганізавана праца 300 гандлёвых пунктаў, 5,7 тыс. куткоў першакласнікаў. Апрача таго, працуюць 200 школьных базараў, па выхадных днях — 590. Арганізавана праца 2.300 выстаў-продажу, будуць праведзены 250 дэманстрацый школьнага адзення і абутку.

Пашко паведаміла, што з 23 па 31 жніўня ў НВЦ «Белэкспа» ў Мінску будзе праходзіць традыцыйная выстава-кірмаш «Добры дзень, школа!», на якой будзе прадавацца школьны асартымент ад вытворцаў з мінімальнымі нацэнкамі.

27 жніўня на пляцоўцы каля Палаца спорту на праспекце Пераможцаў у сталіцы адбудзецца агульнагарадскі кірмаш «Добры дзень, школа!»,
на якім сваю прадукцыю выставяць больш як 50 прадпрыемстваў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу71

Грамадствадапоўнена71

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі: Украінскія войскі з сярэдзіны лістапада змаглі вярнуць кантроль над часткай Пакроўска і цяпер утрымліваюць паўночную частку2

ЗША далі Зяленскаму дэдлайн да Калядаў, каб ён падпісаў мірны план12

Французскія феміністкі абураныя каментарыямі Брыжыт Макрон аб актывістках5

Зяленскі гатовы правесці прэзідэнцкія выбары цягам 60‑90 дзён6

Навукоўцы выпадкова адкрылі новы стан матэрыі — ні цвёрды, ні вадкі3

3‑гадовы індыец стаў самым маладым рэйтынгавым шахматыстам свету

Расія — адна з нямногіх краін свету, дзе часцей за ўсё глядзяць порна з трансгендарамі25

У Лёзне раённая чыноўніца заклікала задаваць ёй пытанні, але адключыла каментары1

Расійскія ветэраны вайны з Украінай, якія вярнуліся з фронту, ужо забілі і пакалечылі больш за 1000 чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу71

Грамадствадапоўнена71

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць