Грамадства66

Мілінкевіч патрабуе жывога эфіру на БТ

Лідэр дэмакратычных сіл прапанаваў старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандру Зімоўскаму 25 красавіка ў жывым этэры абмеркаваць праблемы Чарнобылю.

Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч прапанаваў старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандру Зімоўскаму 25 красавіка ў жывым эфіры Першага нацыянальнага каналу абмеркаваць неабходныя меры па ўдасканаленні дзейнасці дзяржаўных органаў, адказных за работу па пераадоленні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Сёння з адпаведнай заявай аб прадастаўленні жывога эфіру на першым канале Аляксандр Мілінкевіч афіцыйна звярнуўся да старшыні Белтэлерадыёкампаніі.

‑ У сувязі з гадавінай трагедыі на Чарнобыльскай АЭС прашу прадставіць мне магчымасць выступіць, разам з запрошанымі мною прадстаўнікамі экспертаў і ліквідатараў наступстваў трагедыі на ЧАЭС, у жывым эфіры «Першага канала» беларускага тэлебачання 25 красавіка 2007 а 18.00, — адзначыў Аляксандр Мілінкевіч у заяве.

У заяве Аляксандр Мілінкевіч паказаў, што неабходнасць абмеркавання ў жывым эфіры актуальных праблемаў у пераадоленні наступстваў Чарнобыльскай аварыі вынікае з таго, што існуюць сур’ёзныя падставы сцвярджаць аб:

‑ замоўчванні ўладамі праблемаў, з якімі сутыкаюцца ліквідатары наступстваў трагедыі на ЧАЭС, людзі, што жывуць на забруджаных тэрыторыях, усе грамадзяне Беларусі, якім у выніку палітыкі ўладаў даводзіцца спажываць прадукты харчавання з забруджаных земляў;

‑ тупіковасці сацыяльна‑эканамічнай палітыкі беларускіх уладаў, што не дазваляе эфектыўна вырашаць паўсталыя праблемы, а таксама атрымліваць у неабходным аб’ёме міжнародную дапамогу ў справе мінімізацыі наступстваў Чарнобыльскай аварыі;

У адпаведнасці з артыкулам 10 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян» адказ на заяву Аляксандра Мілінкевіча павінен быць дадзены не пазней чым за пятнаццаць дзён, паколькі вырашэнне пытання, выкладзенага ў заяве, не патрабуе дадатковага вывучэння i праверкi.

Каментары6

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць