Усяго патроху

Джордж Сорас набыў акцыі «Манчэстэр Юнайтэд»

Доля Сораса ў МЮ ацэньваецца ў 40,7 млн даляраў.

Вядомы мецэнат, мільярдэр і ўласнік буйнога інвестыцыйнага фонду Джордж Сорас набыў пакет акцый брытанскага футбольнага клуба «Манчэстэр Юнайтэд».

Па дадзеных камісіі па каштоўных паперах, усяго Сорас набыў пакет з 3100000 акцый класа, А, што складае 1,9% усяго акцыянернага капіталу клуба.

Цяпер доля Сораса ў МЮ ацэньваецца ў 40,7 млн даляраў.

Акцыі класа, А даюць меншую колькасць галасоў пры прыняцці рашэнняў на сходах акцыянераў, чым акцыі класа B.

Клуб «Манчэстэр Юнайтэд» размясціў свае акцыі на амерыканскім фондавым рынку ў пачатку жніўня, прычым капіталізацыя клуба склаў 2,3 млрд даляраў, што робіць яго адным з найбагацейшых спартыўных клубаў у свеце.

Аднак пасля размяшчэння 10 жніўня цана на акцыі клуба панізілася на 6,7%.

Ад 2005 года «Манчэстэр Юнайтэд» кантралюецца сямействам амерыканскіх інвестараў Глейзер,
якім належаць таксама вядомыя амерыканскія футбольныя клубы.

Прыкладна палова з 233 млн даляраў, атрыманых у выніку размяшчэння акцый у ЗША, пойдзе на выплату даўгоў клуба, астатняе — у кішэню Глейзераў.

Джордж Сорас, якому 82 гады, з’яўляецца кіраўніком інвестыцыйнага фонду і ў мінулым разглядаў магчымасць укладанняў у іншыя футбольныя клубы.

У 2008 годзе ён вывучаў магчымасць набыцця італьянскага клуба «Рома»,
але вырашыў устрымацца ад гэтага з-за буйной запазычанасці клуба.

Верагодна, у выпадку «Манчэстэр Юнайтэд» Сораса прыцягнулі вельмі прыбытковыя здзелкі па продажы правоў на трансляцыю матчаў,
заключаныя клубам.

Джордж Сорас праславіўся ў 1992 годзе ў выніку валютнай здзелкі. Тады ён паставіў на дэвальвацыю брытанскага фунта, зарабіўшы на гэта 1 млрд долараў, а таксама мянушку «чалавека, які разарыў Банк Англіі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу27

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу

Усе навіны →
Усе навіны

52-гадовай мінчанцы прысудзілі калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»1

Паступіць у Еўропу ўсё яшчэ рэальна. Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт аб'явіў аб працягу прыёмнай кампаніі 20251

Лукашэнка праводзіць нараду з КДБ15

Мінчук на «Лексусе» таямніча прапаў пад Мінскам. Ніхто не ведае, куды ён дзеўся

Гісторыя мужчыны, які ажаніўся з жанчынай з чатырма дзецьмі7

Агент КДБ, чыё імя было на канверце для Ціханоўскай, мае пашпарт прыкрыцця і катаўся за мяжу18

У Магілёве мужчына заснуў на рэйках, трапіў пад цягнік, але застаўся жывы

Пракоп'еў і Лібер напісалі ліст да Макса Каржа14

У МЗС расказалі падрабязнасці гібелі беларускай турысткі ў Бураціі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу27

Каспяровіча перад гібеллю дапытвалі ў польскай контрразведцы — распытвалі пра візы для агентаў ААЦ з пашпартамі прыкрыцця і пра Бульбу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць