Грамадства11

Маладафронтаўцы: «Жыцьцё ў імя Беларусі»

«Няхай непахісныя ідэалы Хрыста стануць для Вас сапраўднаю крыніцаю натхненьня й жыцьця ў імя Беларусі», — гаворыцца ў велікоднай паштоўцы, якую актывісты незарэгістраванага «Маладога фронту» прынесьлі сёньня народным паэтам Беларусі, шэрагу навукоўцаў, грамадзкіх дзеячоў, у рэдакцыі незалежных СМІ. Якраз напярэдадні сьвята ахвяры і ўваскрасеньня Ісуса Хрыста крымінальную справу супраць гэтай групы патрыятычна настроеных юнакоў сьледчы перадаў у суд.

«Няхай непахісныя ідэалы Хрыста стануць для Вас сапраўднаю крыніцаю натхненьня й жыцьця ў імя Беларусі», — гаворыцца ў велікоднай паштоўцы, якую актывісты незарэгістраванага «Маладога фронту» прынесьлі сёньня народным паэтам Беларусі, шэрагу навукоўцаў, грамадзкіх дзеячоў, у рэдакцыі незалежных СМІ. Якраз напярэдадні сьвята ахвяры і ўваскрасеньня Ісуса Хрыста крымінальную справу супраць гэтай групы патрыятычна настроеных юнакоў сьледчы перадаў у суд.

«Няхай непахісныя ідэалы Хрыста стануць для Вас сапраўднаю крыніцаю натхненьня й жыцьця ў імя Беларусі», — гаворыцца ў велікоднай паштоўцы, якую актывісты незарэгістраванага «Маладога фронту» прынесьлі сёньня народным паэтам Беларусі, шэрагу навукоўцаў, грамадзкіх дзеячоў, у рэдакцыі незалежных СМІ.

Паштоўку малявалі і склейвалі дзяўчаты, а разносілі юнакі зь ліку тых, супраць каго распачатая крымінальная справа «за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі» (арт. 193‑1 Крымінальнага кодэксу).

Якраз перад Вялікаднем справа пяці актывістаў была перададзеная ў суд Савецкага раёну сталіцы. Як расказаў БелПАН адзін зь фігурантаў справы Барыс Гарэцкі, аб перадачы справы ў суд абвінавачаным паведаміў сьледчы Сяргей Грахоўскі. «На працягу 15 дзён суд павінен або вызначыцца з датай разбору, або накіраваць справу на дасьледаваньне», — удакладніў Б.Гарэцкі.

Перад судом паўстануць Настасься Палажанка, Барыс Гарэцкі, Аляксей Янушэўскі, Алег Корбан і Зьміцер Хведарук. Усім ім ад 17 да 22 гадоў.

Юнакі мяркуюць, што суд можа адбыцца ўжо ў красавіку, да «Чарнобыльскага шляху».

Юнакам пагражае турэмнае зьняволеньне. Праваабаронцы параўноўваюць будучы працэс з савецкімі працэсамі 30 — 40‑х гадоў, бо аналягічнага крымінальнага артыкулу сёньня няма больш ні ў адной краіне Эўропы, акрамя Турцыі.

Тым часам моладзь з патрыятычнай арганізацыі рыхтуецца чарговы раз падаць дакумэнты на рэгістрацыю арганізацыі ў Міністэрства юстыцыі. «Я думаю, што да канца тыдня мы гэтыя дакумэнты ў Мінюст пададзім. Увогуле, працуем у звычайным рэжыме», — сказаў Б.Гарэцкі.

Ранейшая спроба зарэгістраваць арганізацыю ня мела посьпеху.

Варта зазначыць, што на падставе таго ж артыкулу за ўдзел у той жа арганізацыі 1 лістапада 2006 года Зьміцер Дашкевіч быў засуджаны на адзін год і шэсьць месяцаў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму.

Цяпер «Міжнародная амністыя» праводзіць у розных краінах кампанію «10 000 папяровых жураўлікаў для Дашкевіча». За вясну актывісты «Міжнароднай амністыі» маюць намер даслаць тысячы папяровых жураўлікаў міністру ўнутраных спраў Беларусі, патрабуючы вызваліць юнака. Паводле японскай легенды, калі скласьці тысячу папяровых жураўлікаў, споўніцца самае запаветнае жаданьне. «Сёньня нашае жаданьне, каб у Беларусі была адноўлена свабода выказваньня, каб выйшлі на волю тыя, хто быў затрыманы за свабоднае і мірнае выказваньне сваіх поглядаў. Найперш мы заклікаем улады Беларусі вызваліць моладзевага актывіста Зьмітра Дашкевіча», — гаворыцца ў заяве праваабарончай арганізацыі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. І Масква3

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. І Масква

Усе навіны →
Усе навіны

Па Мінску прайшла працэсія з некалькіх тысяч чалавек2

Анколаг назвала самыя распаўсюджаныя віды раку3

Гэта Егіпет? Дом са сфінксам пад Віцебскам здзівіў тыкток4

Ізраіль забіў кіраўніка іранскай разведкі і ягонага намесніка2

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная23

Пчолы захапілі веласіпед мінчука, пакуль ён быў у краме ФОТАФАКТ5

Гігін агучыў сваю версію нацыянальнай ідэі61

Беларускі трэш-стрымер Mellstroy арандаваў раскошны дом у Кіпры за $500 тысяч на год5

«Мяне мама заб'е». Моладзь вылецела ў кювет на хуткасці 160 кіламетраў у гадзіну ВІДЭА12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. І Масква3

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. І Масква

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць