Улада33

Ярмошына абвясціла свежую статыстыку выбараў

За 15 дзён да даты выбараў устаноўлена дакладная колькасць выбаршчыкаў — 7 мільёнаў 78 тысяч 809, паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Мінску 11 верасня старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.

Яна адзначыла, што названая лічба менш за тую, што была зафіксавана на папярэдніх — прэзідэнцкіх — выбарах: 7 мільёнаў 105 тысяч выбаршчыкаў. Аднак розніцу ў 0,3% наўрад ці можна лічыць істотнай, сказала Ярмошына.

Паводле яе слоў, колькасць выбаршчыкаў можа змяняцца, але нязначна.

На сёння зарэгістраваны 364 кандыдаты ў дэпутаты палаты прадстаўнікоў, паведаміла Ярмошына.

Падчас цяперашняй кампаніі паступіла 336 скаргаў — больш, чым на парламенцкіх выбарах 2008 года, калі было зафіксавана 308 скаргаў. «Тым не менш у мяне адчуванне, што кампанія праходзіць менш канфліктна, — сказала кіраўнік ЦВК. — Скаргі часта дублююць адна адну, іх пішуць прадстаўнікі аднаго кандыдата або партыі. Раней былі скаргі на нейкія адміністрацыйныя рэсурсы, цяпер такіх скаргаў няма».

Паводле слоў Ярмошынай, прайшло ўжо 17 дэбатаў кандыдатаў у дэпутаты. Плануецца правесці і запісаць яшчэ 14.
Сем дэбатаў былі зняты з эфіру ў сувязі з тым, што кандыдаты агітавалі за байкот выбараў.

У Гродзенскай вобласці дэбаты наогул не пройдуць, бо не набралася двух чалавек на акругу, якія жадалі ў іх удзельнічаць.

Кіраўнік ЦВК таксама паведаміла, што свае выбарчыя фонды зарэгістравалі 74 кандыдаты ў дэпутаты.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды1

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Усе навіны →
Усе навіны

Паведамленне аб небяспецы ў дзіцячым садку ў Мінску не пацвердзілася

У «Мінск-Свеце» здаецца кватэра за $170. Але ёсць важны дысклэймер5

Топ-менеджар на Гомельшчыне, які ўваходзіў у склад антыкарупцыйнай камісіі прадпрыемства, асуджаны за карупцыю4

Першага паляка прапагандысты сустракалі на мяжы з падарункамі. Што падарылі?13

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды1

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць