Грамадства

Беларусь запрасіла Расію на перамовы ў верасні аб палётах

Беларускія авіяцыйныя ўлады запрашаюць расійскіх калег на перамовы аб парадку палётаў па маршруце Масква — Мінск,
паведаміў намеснік генеральнага дырэктара авіякампаніі «Белавія» Ігар Чаргінец 17 верасня.

«Наш бок накіраваў запрашэнне на перамовы, але расійскі бок пакуль маўчыць», — сказаў ён.

Паводле слоў Чаргінца, расійскія авіятары запрошаны правесці перамовы ў другой палове верасня з дэпартаментам па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.

У прэс-службе Мінтранса РФ агенцтву Прайм паведамілі, што запрашэнне ад беларускага боку атрымана. «Запрашэнне атрымалі. Адказ будзе дадзены ва ўстаноўленым парадку», — сказалі ў ведамстве.

Авіяцыйны канфлікт разгарэўся 26 сакавіка, калі Расавіяцыя адклікала дазвол на палёты самалётаў «Белавія» ў Маскву.
Беларусь, у сваю чаргу, забараніла самалётам расійскіх авіякампаній лётаць у Мінск. Авіязносіны былі спыненыя на чатыры гадзіны і аднавілася пасля дамоўленасці бакоў працаваць у ранейшым рэжыме да 12 красавіка і паралельна весці перамовы.

Прычынай канфлікту стала колькасць рэйсаў па маршруце Мінск — Масква: расійскі бок настойвае на іх павелічэнні да пяці, беларускі — на парытэце з чатырох рэйсаў. Планы Расіі павялічыць колькасць палётаў у Мінску разглядаюць як спробу атрымаць перавагу на беларускім рынку авіяперавозак. Беларускі бок таксама заяўляе, што арганізацыя пятага рэйса ў Расію яму эканамічна нявыгадная.

У сваю чаргу расіяне падкрэсліваюць, што пагадненне аб паветраных зносінах, што дзейнічае паміж Расіяй і Беларуссю, састарэла і не адпавядае дамоўленасцям аб агульнаэканамічнай прасторы, а таксама не адпавядае нормам Мытнага саюза.

Першы раўнд перамоў авіяцыйных улад дзвюх краін прайшоў 29–30 сакавіка, другі — 5 красавіка. 5 красавіка стала вядома, што Беларусь праінфармавала авіяцыйныя ўлады Расіі пра намер з 13 красавіка ў аднабаковым парадку скараціць лік рэйсаў расійскіх авіякампаній з Масквы ў Мінск. У адказ на гэта расійскі бок абвясціў, што з 13 красавіка ўводзіць забарону на ажыццяўленне кампаніяй «Белавія» палётаў у расійскія рэгіёны. Беларускай авіякампаніі дазволены толькі рэйсы ў Маскву.

У выніку перамоў Расія і Беларусь дамовіліся, што кожны бок будзе выконваць па пяць авіярэйсаў у дзень паміж Масквой і Мінскам у летні перыяд. Такі парадак пачаў дзейнічаць з 27 красавіка. У верасні па пытанні авіязносін паміж краінамі запланаваны дадатковыя кансультацыі, на якіх будзе вызначаны парадак палётаў на зімовы перыяд.

Каментары

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі59

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

Страхавыя кампаніі незадаволеныя расцэнкамі на рамонт электрамабіляў1

Юрконіс пра закрыццё межаў: Давайце не думаць яшчэ пра Пецю з Баранавіч, які хоча зарабіць дзесьці там у Беластоку74

Сустрэчу Трампа і Пуціна ў Будапешце адмянілі з-за мемарандума МЗС Расіі3

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс24

«Гэты гук як катаванне вадой — спаць немагчыма». Мінчук скардзіцца на гул, які даносіцца з падвала

У Мінску расследуюць два выпадкі гібелі людзей за адзін дзень

У Свяцкім палацы раскрылі галерэю партрэтаў рымскіх імператараў. Яны былі схаваныя ад вачэй больш за стагоддзе6

Сацсеткі ў захапленні ад метыленавага сіняга. Ён сапраўды дапамагае?8

Пакроўск і Мірнаград на мяжы падзення. Наколькі там крытычная сітуацыя для Украіны і што будзе далей?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі59

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць