Эканоміка

«Дажынкі» ператвораць у «Актобарфэст»?

Сярод мерапрыемстваў свята ўраджаю ў Горках — фестываль піва.

«На правядзенне „Дажынак“ было прадугледжана 993 млрд. рублёў. Ужо ўведзена ў эксплуатацыю 246 аб’ектаў.
Прычым шэраг аб’ектаў фінансуецца за кошт міністэрстваў», — сказаў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Чорны. У прыватнасці, Міністэрства транспарту і камунікацый вылучыла на добраўпарадкаванне чыгуначнага вакзала станцыі Пагодзін (Горкі) 42 млрд рублёў, Міністэрства аховы здароўя — 10 млрд рублёў на добраўпарадкаванне мясцовай бальніцы. Акрамя таго, 100 млрд рублёў пайшло на рэканструкцыю і рамонт дарог. Пабудаваныя дзве аўтазаправачныя станцыі.

«Казаць пра агульную суму пакуль рана, бо па шэрагу аб’ектаў яшчэ ідзе дафінансаванне. Але ў любым выпадку яна будзе пераўзыходзіць маладзечанскі фестываль,
маштаб зусім іншы. Нават па колькасці аб’ектаў, якія будуюцца — іх у разы больш, чым у іншых гарадах, дзе праводзіліся «Дажынкі», — адзначыў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.

Па словах Малашкі, нашмат больш актыўнымі ў параўнанні з «Дажынкамі-2011» у Маладзечне былі і спонсары. Сярод іх — Беларуская калійная кампанія, прадпрыемства «Сервалюкс», Беларускі цэментны завод, шэраг банкаў. За кошт спонсараў у Горках пабудаваны моладзевы культурна-забаўляльны цэнтр.

Па словах чыноўнікаў, уведзеныя ў эксплуатацыю да «Дажынак» аб’екты прыведзеныя ў адзіны фасадны стыль. Добраўпарадкавана набярэжная.

Як адзначыў начальнік упраўлення гандлю Магілёўскага аблвыканкама Алег Буянаў, працягласць гандлёвых плошчаў на фестывалі ў Горках складзе 2,6 км. Прадугледжана 12 тыс. пасадачных месцаў. Акрамя таго,

каля 2 тыс. месцаў запланавана на фестывалі піва, які ўпершыню пройдзе на «Дажынках».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна10

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер Улад Бумага прайграў суд у Расіі ў справе правоў на сваю выяву6

Шведскі музыка навучыў граць на піяніна васьмінога3

Лівійскія сілавікі вучацца ў Беларусі разганяць пратэсты13

Складзены рэйтынг манагамнасці млекакормячых. На якім месцы чалавек?4

Стала вядома, які горад у Беларусі самы туманны3

У Вялікабрытаніі праз тры гады запусцяць першую сетку аэратаксі

Матч у Казахстане абнавіў тэмпературны рэкорд Лігі чэмпіёнаў

«Камунарка» пракаментавалі закіды, што расійскія школьнікі п'янеюць ад яе цукерак3

Вячорка: Ніякага рашэння пра пераезд Ціханоўскай няма11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна10

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць