Меркаванні88

Палітыка ўдару кулаком у твар

Улада, што трымаецца на кулаках, мае слабыя шанцы на мірны адыход у гісторыю.

Што яднае свежы нумар «Нашай Нівы» з «НН» №3 ад 24 студзеня 2003 года? У абодвух выпусках на першых палосах змешчаныя фотаздымкі збітых людзей. Вядомых людзей.

17 студзеня 2003 года невядомыя зламыснікі збілі на горкі яблык акадэміка Радзіма Гарэцкага. 18 верасня 2012-га ўдар кулаком у твар атрымаў фатограф Associated Press Сяргей Грыц, які ў той момант асвятляў перадвыбарчы пікет.

Магчыма, хтосьці скажа, што адзінае падабенства паміж гэтымі гісторыямі — фота на першай паласе. Радзім Гарэцкі стаў адной з ахвяр невядомых нападнікаў, якія на пачатку 2000-х зладзілі сапраўднае паляванне на прадстаўнікоў інтэлігенцыі. А Сяргей Грыц, магчыма, атрымаў па твары выпадкова. На яго месцы мог апынуцца любы з калегаў, што разам з ім здымалі пікет. Але гэтая выпадковасць не адмяняе той факт, што пад раздачу трапіў адзін з лепшых беларускіх фатографаў.

Расказваючы пра інцыдэнт, Сяргей папрасіў: «Не трэба рабіць з мяне героя. Гэта звычайныя нашы працоўныя будні». Вытрымцы чалавека, які здымаў вайну ў Іраку і Афганістане, можна толькі пазайздросціць. Але ці павінны мы прызвычайвацца да сітуацыі, калі кожнаму з нас супрацоўнік міліцыі беспадстаўна і беспакарана можа ўдарыць кулаком ў твар? Ці мы ўжо прызвычаіліся і змірыліся?

Паміж атакамі на інтэлігентаў і «праверкай дакументаў» у Грыца было мноства іншых удараў. Удары адпрацоўваліся нават на жанчынах — Святлану Завадскую спецназавец ударыў па твары, Маі Абромчык перабілі нагу.

Дзесяць год таму нам далі зразумець: ад удару па галаве не абаронены ніхто — ні акадэмік, ні просты рабацяга. Цяпер можна смела казаць: удар пастаўлены, атрымаць па акулярах можа сапраўды кожны. Для ўлады, якая трымаецца другі дзясятак гадоў у тым ліку і на кулаках, гэта дзейсны сродак. Але варта памятаць, што такі рэцэпт палітычнага даўгалецця моцна змяншае шанцы на мірны адыход у гісторыю.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

Апублікавалі праект новага касцёла ў Магілёве4

«Ці ў кожнай гісторыі пра Беларусь абавязкова павінна быць морда Лукашэнкі?»6

«Кілаграм па цане аўтамабіля». У Мінску знайшлі прадукт амаль за 40 тысяч рублёў4

Настаўніца на пенсіі расказвае ў тыктоку пра мясцовыя праблемы. Прапаганда адрэагавала — «кашмарыць вёску»7

У мінскіх крамах з’явіліся незвычайныя кітайскія міні-мандарыны2

Нікаля Сарказі вызвалены пад судовы нагляд2

«Ніводная краіна ў XXI стагоддзі не зможа дасягнуць сярэдняй працягласці жыцця ў 100 гадоў»1

У Брэсце прадаюць кватэру асуджанага палітвязня, які хадзіў на мноства судоў5

Асацыяцыя перавозчыкаў Літвы: Сітуацыя з фурамі на беларускай мяжы пагаршаецца, перавозчыкі стомленыя і злыя32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць