Грамадства22

Алесь Бяляцкі ўжо атрымлівае паштоўкі з віншаваннямі

Праваабаронцы «Вясны» абвясцілі пра правядзенне віншавальнага тыдня ў гонар палітвязня Алеся Бяляцкага, якому 25 верасня спаўняецца 50 гадоў.

Учора, 19 верасня, на офісе «Вясны», дарэчы, даўно апісаным міліцыяй, але які працягвае працаваць, адбылася фотасесія. Праваабаронцы здымаліся з віншавальнымі плакатамі і паштоўкамі, адрасаванымі старшыні «Вясны» Алесю Бяляцкаму. Ідэю падказала фатограф Юлія Дарашкевіч, якая лістуецца з Алесем Бяляцкім ды шмат з кім яшчэ з палітвязняў. Карэспандэнт нагадала, што сотні людзей, у тым ліку рэпрэсаваных за ўдзел ў падзеях 19 снежня 2010, атрымалі дапамогу праз «Вясну», якой кіраваў Алесь Бяляцкі. Калі нават частка гэтых людзей возьме ўдзел у акцыі, атрымаецца паважны струмень добрых эмоцый, лічыць Юлія Дарашкевіч.

Павал Севярынец, які адбывае «хімію» ў Пружанскім раёне, кажа пра тое, што лісты з волі даюць магчымасць вязню пашырыць кола кантактаў. Гэта асабліва важна і неабходна для інтэлігентнага чалавека, бо вакол яго ў калоніі сабраныя людзі самага рознага сацыяльнага ўзроўню, таму часта бракуе нармальных кантактаў. Ёсць і яшчэ адна прычына, з якой Павал заклікае пісаць Алесю Бяляцкаму.

«Вялікая колькасць лістоў на зоне — гэта паказнік высокага статусу. Калі ў цябе на волі шмат сяброў, значыць, ты, як кажуць, сур’ёзны чалавек. І калі такую колькасць лістоў бачаць ахоўнікі, яны, натуральна, з большай павагай ставяцца да вязня».

Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук 19 верасня атрымала ад мужа ліст, з якога зрабіла выснову, што «віншавальны тыдзень» ужо пачаў дзейнічаць.

«Алесь напісаў, што ўжо да яго пачалі прыходзіць віншаванні. Прыкладам, сказаў, што атрымаў віншаванне ад Лявона Баршчэўскага».

Арганізатары «віншавальнага тыдня» заклікалі людзей дасылаць Алесю не толькі віншавальныя паштоўкі на ягоны турэмны адрас, але і тэлеграмы ў дзень народзінаў, 25 верасня. Яшчэ адной формай віншавання ёсць пасланне на пэўны электронны адрас. Валанцёры бяруцца потым адаслаць яго Бяляцкаму ў выглядзе ліста. Праваабаронца Наста Лойка, адна з арганізатараў «віншавальнага тыдня», падзялілася планамі:

«Таксама мы заклікалі людзей змяшчаць віншаванні ў сацыяльных сетках. Напрыклад, Аляксей Янукевіч ужо вывесіў у сябе на фэйсбуку здымак з віншаваннем Алеся. Спадзяемся, гэта будзе пашырацца. А потым мы разлічваем частку гэтых здымкаў паказаць астатнім».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні2

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка будуе сакрэтны завод па вытворчасці дронаў у Мінску7

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка ў Мінску. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы45

Арыштавалі экс-начальніка ДАІ Партызанскага раёна Мінска1

«Ніхто не мае права забараніць мне абняць дзіця». Мінчанка здзівілася строгім правілам у дзіцячым летніку5

АМАП затрымлівае мінчукоў на месцы падзення беспілотніка ў двары на Матусевіча26

Беларускі бізнэсмен, якога шукае Інтэрпал, адкрыў рэстаран у Варшаве. Цяпер з ім судзяцца былыя падначаленыя9

«Не спалі ўсю ноч». Што адбываецца ў двары ў Мінску, дзе збілі дрон8

Мядзведзеў прыгразіў ЗША вайной пасля таго, як Трамп скараціў тэрмін ультыматуму Пуціну7

Гомельскія міліцыянеры выпадкова дадалі «экстрэміста» ў свой унутраны чат — што ён там убачыў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні2

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць