Меркаванні221221

Не трэба баяцца гета, калі толькі ў гета можа захавацца беларускасць

Адкрытасць на свет не заўсёды добра.

Вечная тэма беларускіх дыскусій — мова, культура, ідэнтычнасць. Адзін бок прасоўвае думку, што расейскамоўныя беларусы — гэта таксама беларусы і што расейскамоўная культура Беларусі — гэткая ж беларуская. Раяць выкарыстоўваць расейскую мову як прыладу ў барацьбе за Беларусь.

Згодная, што расейскамоўныя — гэта таксама беларусы.
Згодная, што расейскую мову трэба актыўна выкарыстоўваць у прапагандзе бел. культуры і гісторыі. Тым самым уцягваючы расейскамоўных у нацыянальны дыскурс.
Супярэчнасць выклікае толькі тэза аб беларускасці расейскамоўнай культуры.
Гэтая тэза актуальна толькі для тых, хто жыве ў Беларусі.
Для жыхароў нават суседніх краін (не кажучы пра далейшую Еўропу) мова чалавека — гэта сінонім яго нацыянальнасці.
Таму ўсе расейскамоўныя з Беларусі за мяжой успрымаюцца як расейцы. Таксама і іх расейскамоўныя творы належаць да культуры Расеі, яе заходняй правінцыі.

Апалагеты расейскай мовы ў Беларусі пужаюць белмоўных культурным гета, ізаляцыяй ад сусветных культурных працэсаў, загніваннем.

Але паглядзім, ці, напрыклад, жыды, якія амаль тысячу гадоў пражылі ў гетах, за гэтыя стагоддзі адсталі ў развіцці?

Негры ў ЗША доўга жылі ў культурным і расавым гета, а негрыцянская культура, якая выйшла з гэтага гета (рэп, хіп-хоп, эр-эн-бі) сталі папулярныя ва ўсім свеце.

Індзейцы ў ЗША, калі б не жылі ў гетах-рэзервацыях, даўно распусціліся б у эмігранцкім моры.

А ўзяць нашых цыганоў: калі б не імі створанае своеасаблівае гета, асіміляцыя зрабіла б сваё ў першае стагоддзе іх прыбыцця на нашыя землі.

Адкрытасць на свет не заўсёды добра.

Не трэба гнацца за прызнаннем свету.

Трэба проста жыць у сваім свеце белмоўнай культуры, берагчы яго ад знешніх загрозаў, ператвараючы чужое на сваё.
Калі знешняму свету белмоўная культура будзе цікавая, ён сам павернецца да нас. Калі не, нас гэта не павінна асабліва хваляваць.

Мы, белмоўныя, павінны проста жыць так, як нам падабаецца,
мець свае святы, тусоўкі, ТВ і радыёканалы, ствараць сваю незалежную культуру. І не звяртаць увагу, падабаецца гэта расейскамоўным ці не. Бо, у адрозненне ад расейскамоўных, нам не трэба тлумачыць нікому, што мы не рускія.
І хай мы з гета і нас мала, шанцаў застацца беларусамі ў глабальным свеце ў нас у сто разоў болей, чым у нашых расейскамоўных суседзяў-беларусаў.

Не можа быць побач з вялікай Расеяй маленькага рускамоўнага народа «тожа беларусаў». Яму наканавана немінучае растварэнне ў «рускім моры».

А «белмоўныя негры» з гета і праз сотні гадоў будуць заставацца беларусамі.

Каментары221

Цяпер чытаюць

Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць на матч у Казахстан праз небяспеку быць затрыманым3

Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць на матч у Казахстан праз небяспеку быць затрыманым

Усе навіны →
Усе навіны

Сын супрацоўніка беларускага КДБ вербаваў у Польшчы людзей для нападу на расійскіх апазіцыянераў8

Што цяпер з крамамі «Востраў чысціні»?1

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка11

«СЕО прыходзіў п'яным». Чаму людзі не сыходзяць з месцаў, дзе перасталі плаціць2

Беспрацоўных ужо выклікаюць у міліцыю позвамі — чаму гэта незаконна7

ГУБАЗіК сфатаграфаваў затрыманых з падробленымі пашпартамі Новай Беларусі21

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць на матч у Казахстан праз небяспеку быць затрыманым3

Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць на матч у Казахстан праз небяспеку быць затрыманым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць