Каханне і сэкс77

Бельмандо расстаўся з сяброўкай

Знакаміты французскі акцёр Жан-Поль Бельмандо расстаўся з бізнэс-лэдзі Барбарай Гандольфі. Пара пражыла разам каля чатырох гадоў, і за гэты час артыст не раз трапляў у неадназначныя сітуацыі з-за сяброўкі.

І цяпер 79-гадовы Бельмандо вырашыў, што з яго хопіць, і абвясціў пра гэта прэсе праз свайго адваката.

Раман зоркі і былой мадэлі Playboy пачаўся ў 2008 г. пасля разводу Бельмандо з манекеншчыцай і балярынай Наці Тардзівель.
Аднак стасункі з Барбарай, ураджэнкай Бельгіі, былі для знакамітасці нялёгкімі. Так, некалькі гадоў назад бельгійская і французская паліцыя пачалі расследаваць абставіны пераводу грошай на рахункі былога мужа Гандольфі.

У 2009 г. акцёра дапытала бельгійская паліцыя, высвятляючы, ці пазычаў ён сваёй сяброўцы 200 тысяч еўра.

Барбара падазравалася ў вымагальніцтве сродкаў у Бельмандо. Паліцыянты нават ўгаворвалі акцёра падаць пазоў супраць каханай, паколькі ў распараджэнні паліцыі апынуліся запісы тэлефонных размоваў Гандольфі, у якіх яна адкрыта гаварыла пра віды на яго становішча.

Аднак Бельмандо быў сапраўдным джэнтльменам. Ён заявіў, што ніякіх прэтэнзій да сяброўкі ў яго няма, і нават падаў у суд на бельгійскую паліцыю.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы аб вызваленні палітвязняў доўжыліся два дні7

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з беспілотнікамі, што заляцелі ў Польшчу7

У Рыбакова на сустрэчы Коўла з Лукашэнкам моцна трэсліся рукі6

Вызвалены Ігар Лосік11

Выйшаў на волю Мікола Дзядок10

Лукашэнка: Наша галоўная задача — стаць побач з Трампам і дапамагаць яму ў місіі па ўстанаўленні міру22

Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча5

Вызвалілі Міколу Статкевіча10

Трамп перадаў у падарунак Лукашэнку запінкі з выявай Белага дома8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся78

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць