Літаратура1212

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў кітаец Мо Янь — а на беларускую з кітайскай нават ніхто не перакладае

«За рэалізм, які яднае казкі, гісторыю і сучаснасць».

Кітайскі пісьменнік Мо Янь стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2012 год. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Стакгольме абвясціў сакратар шведскай Акадэміі Петэр Энглунд.

У гэтым годзе на прэмію было вылучана 215 літаратараў, а галоўным прэтэндэнтам лічыўся надзвычай папулярны японскі пісьменнік Харукі Муракамі — букмекерскія канторы ацэньвалі яго шанцы надзвычай высока.

Мо Янь, паводле рамана якога Чжан Імоў зняў фільм «Чырвоны гаалян», быў у першай пяцёрцы — ён дзяліў трэцяе-пятае месцы з канадкай Эліс Мунро і Петэрам Надашам з Венгрыі. Сапраўднае імя пісьменніка Гуань Маё, а псеўданім перакладаецца як «Маўчы».

Мо Яня лічаць паслядоўнікам фантастычнага рэалізму Маркеса, прыхільнікам яркай, гіпертрафаванай мовы, ён не баіцца шокавых апісанняў гвалту і сэксу. За што, дарэчы, пэўны час падвяргаўся «таварыскай крытыцы» ў камуністычнай КНР. Але

Мо Янь — зусім не апазіцыянер.
Наадварот, ён намеснік старшыні афіцыйнага саюза пісьменнікаў Кітая. Гэта такі кітайскі Шолахаў.

Мо Янь — другі кітайскі пісьменнік, які стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі, першым быў Гаа Сінцзянь у 2000 годзе.

На беларускую мову з кітайскай зусім ніхто рэгулярна не перакладае. Зрэшты, нават на расейскую мову — прытым што Расея вялікі сусед і геапалітычны супернік Кітая — творы Мо Яня цалкам не перакладаліся. Фрагменты ягонай прозы ў перакладзе былі надрукаваныя ў літаратурных альманахах.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты17

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўным іранскім перамоўшчыкам з ЗША мог стаць спікер парламента краіны Галібаф. Чым ён вядомы?

«Ні разу не здолела вымавіць «Плошча Францішка Багушэвіча». Расіянка пераехала ў Беларусь — і захапілася беларускай мовай11

ЗША накіравалі Ірану план з 15 пунктаў па спыненні вайны3

Сёння — Дзень Волі. 108 гадоў таму была абвешчана незалежнасць БНР3

Навукоўцы знайшлі спосаб ператвараць пластыкавыя бутэлькі ў лекі ад цяжкай хваробы1

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам3

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты17

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць