Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заявіла, што ўрад Сірыі ўсё часцей выкарыстоўвае супраць насельніцтва касетныя бомбы.
Праваабаронцы сцьвярджаюць, што, мяркуючы па апублікаваных у інтэрнэце відэакадрах, за апошні тыдзень ваенная авіяцыя ўжыла касетныя бомбы пры нанясенні двух дзясяткаў удараў. Адначасова адзначаецца, што за папярэднія шэсць месяцаў такіх сведчанняў у інтэрнэце было толькі тры.
Human Rights Watch таксама сцвярджае, што ўжываюцца касетныя бомбы расейскай вытворчасці.
Расія і Сірыя знаходзяцца ў ліку тых дзяржаў, якія адмовіліся падпісаць міжнародную канвенцыю, якая забараняе ўжыванне касетных боепрыпасаў.
Цяпер чытаюць
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары