Грамадства6868

У абарону Сьвятога Язэпа

Справа кляштару бэрнардынаў, які гарадзкія ўлады са згоды Мінкультуры маюць прыстасаваць пад гатэльны комплекс, імкліва набірае абароты.

Справа кляштару бэрнардынаў, які гарадзкія ўлады са згоды Мінкультуры маюць прыстасаваць пад гатэльны комплекс, імкліва набірае абароты. Навукова — мэтадычная рада па пытаньнях гісторыка —культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры 18 красавіка ўхваліла гэты праект. Абаронцы кляштару, у сваю чаргу, рыхтуюцца да актыўнай абароны.

У мінулую суботу начальнік упраўленьня па ахове гісторыка‑культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Васіль Абламскі паведаміў журналістам, што ў Міністэрства праектныя прапановы аб рэканструкцыі аб’ектаў былога кляштару бэрнардынаў не паступалі. Пры гэтым ён абвергнуў інфармацыю пра тое, што будынак плянуецца прыстасаваць пад гатэльны комплекс.

Актывісты руху абароны помнікаў расцанілі гэта, як часовую перамогу, якую, аднак, трэба мацаваць. Старшыня Таварыства аховы помнікаў Зьміцер Касьпяровіч перасьцярог, што ўлады ня раз ужо нібыта саступалі, каб потым давесьці задуманае да канца. Што і адбылося неўзабаве.

Ужо ў сераду 18 красавіка выязная навукова‑мэтадычная рада па пытаньнях гісторыка‑культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры ўхваліла перадпраектную прапанову па рэканструкцыі і прыстасаваньні будынкаў былога кляштару бэрнардынаў у гатэльны комплекс. Аўтары праекту — спэцыялісты прадпрыемства «Менскпраектрэстаўрацыя». Яны мяркуюць актыўна выкарыстоўваць падземную прастору для разьмяшчэньня паркоўкі, спартова‑аздараўленчага дзелавога цэнтраў. Дваровую прастору абяцаюць захаваць.

Аўтары праекту адмовіліся ад першапачатковай ідэі выкарыстаньня шкла ў афармленьні фасадаў, нехарактэрнай для таго часу лініі «ламаных» дахаў.

У сераду на тэлеканале АНТ быў паказаны заспакойваючы сюжэт, у якім праект рэканструкцыі падаецца як цалкам бясшкодны.

Зьміцер Касьпяровіч мяркуе, што гэты адначасовы дазвол Мінкульту і пасьпешлівая легітымізацыя барбарскага праекту ў дзяржаўных СМІ сьведчаць пра імкненьне ўладаў давесьці задуманае да канца. Цяпер абаронцы кляштару павінныя выканаць усе юрыдычныя працэдуры. Аднак, калі гэта ня дасьць плёну і працы ўсё ж распачнуцца, давядзецца пераходзіць да больш актыўных дзеяньняў, кажа старшыня Таварыства аховы помнікаў. Варта адзначыць, што каталіцкія вернікі Менску сабралі ў абарону сьвятыні больш за дзесяць тысячаў подпісаў. Штодзённа а 18:20 на прыступках касьцёла Сьв. Язэпа (вул. Кірыла і Мятода, 4) праходзяць малітвы за вяртаньне касьцёлу. Дзейнічае адмысловы сайт, які акумулюе ўсю інфармацыю пра акцыю. На Радаўніцу на прыступках будынку касьцёлу прайшла акцыя салідарнасьці з адабраным у каталікоў касьцёлам.

Сп. Касьпяровіч мяркуе, што аднаго толькі збору подпісаў недастаткова: «Калі б у абарону касьцёлу ня толькі падпісаліся тысячы людзей, але й выйшлі яго бараніць, то з вернікамі мусілі б лічыцца». Касьцёльным уладам таксама час далучацца. Для іх было б добрым штуршком, калі б у Менск пачалі прыязджаць каталікі з усёй Беларусі, кажа Зьміцер. Аднак касьцёльныя ўлады пакуль не наважваюцца на канфлікт з уладамі.

Супрацоўнік каталіцкага выдавецтва «Рro Christo» Мікола Гракаў тлумачыць гэта палітыкай беларускага Касьцёлу, якая не прадугледжвае вынасу праблемаў, кшталту пытаньня вяртаньня каталікам касьцёлу сьв. Язэпа, на ўсеагульнае абмеркаваньне сьвецкіх і каталіцкіх уладаў. Гэта зьвязана з сёньняшняй сытуацыяй вакол касьцёлу і нежаданьнем касьцёльных ярархаў далей яе абвастраць.

Каментары68

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонду PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам3

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонду PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай5

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь22

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі33

Іран запусціў новую серыю ракет па Ізраілі, адна ўдарыла па бальніцы

Міністр асветы Расіі павіншаваў «Артэк» з памылкай5

Украінская спявачка Ані Лорак атрымала расійскае грамадзянства3

Пуцін назваў заявы пра жаданне Расіі напасці на НАТА трызненнем3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонду PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам3

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонду PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць