Грамадства

Жыхары Міханавічаў: Асфальт кладуць без папярэджання, аўто гразяцца прыбраць эвакуатарам

Па іх словах, рамонт мусіў скончыцца яшчэ ў пачатку верасня, але нечакана пачаўся ў канцы кастрычніка.

У рэдакцыю «НН» звярнуліся жыхары пасёлка Міханавічы, што ў Мінскім раёне. Па іх словах, на вуліцы Савецкай сёння пачалі класці асфальт, не папярэдзіўшы загадзя жыхароў.

«У пачатку верасня ў нас з’явіліся абвесткі, у якіх нам паведамлялі, што з 5 па 9 верасня будуць рамантаваць дарогу. Ад жыхароў вуліцы патрабавалася на час рамонту прыбраць аўтатранспарт», — расказала адна з жыхарак Міханавічаў.

Але, па яе словах, будаўнічая тэхніка на іх вуліцы з’явілся не ў абвешчаны час, а толькі 20 верасня. «Нічога яны тады толкам не зрабілі. Месцамі параскідалі асфальт і праз некалькі дзён з’ехалі».

У чарговы раз МАЗы з асфальтам з’явіліся на Савецкай 19 кастрычніка. На гэты раз без папярэджання, скардзяцца жыхары вуліцы.

«Натуральна, што ніхто не адганяў з вуліцы аўтамабілі. А цяпер большасць на працы. Гэта прыгарад, многім, каб адагнаць аўто, трэба тэрмінова вяртацца з Мінска на электрычцы. Мне з маленькім дзіцём таксама давялося шукаць вольнае месца па суседніх дварах», — кажа жыхарка Міханавічаў.

Па яе словах, цяпер на іх вуліцы стаіць тэхніка ДРБУ-735. «Нейкі мужчына, магчыма кіраўнік рабочых, перапісвае нумары аўто. Мне наўпрост сказаў: не адгоніце самі — выклічам эвакуатар».

Жыхары вуліцы Савецкай наракаюць, што са скандалам дабіліся рамонту дарогі. А цяпер іх вінавацяць у тым, што яны «хочуць ездзіць па ямах».

Атрымаць каментар у Міханавіцкім сельсавеце, які. па словах жыхароў пасёлка, займаецца арганізацыяй рамонту, пакуль не атрымалася — тэлефоны ўстановы не адказваюць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі21

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Адна з найбагацейшых сем'яў Саудаўскай Аравіі хоча набыць замежныя актывы «Лукойла»5

Ларысе Долінай усё ж давядзецца пакінуць прададзеную кватэру5

Перад УНС сілавікі нагнятаюць атмасферу6

Зяленскі: ЗША перададуць Расіі абноўлены мірны план1

Беларус паставіў новую SIM-картку і атрымаў доступ да чужых перапісак у тэлеграме13

«Сабачая савецкая сістэма». Алесь Бяляцкі расказаў пра стаўленне ў турме да нобелеўскага лаўрэата8

Сабаленку другі год запар прызналі найлепшай тэнісісткай свету15

У Клічаве проста па вуліцы горада шпацыравала рысь ВІДЭА2

У Бразіліі ўраган зламаў і паваліў статую Свабоды ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі21

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць