Грамадства

Суд за «кубікі на Кастрычніцкай» адкладзены на 29 кастрычніка

Працэс над удзельнікамі арт-праекта Going Public адкладзены на 29 кастрычніка. Такое рашэнне прыняла суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска Таццяна Ткачова,
паведаміла БелаПАН старшыня праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Алена Танкачова.

Паводле яе слоў, сёння ў судзе пачаўся разгляд удзельнікаў Going Public Уладзіслава Лук’янчука і Алега Давыдчыка. Іх абвінавачваюць ва ўчыненні правапарушэння, прадугледжанага артыкулам 23.4 КоАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі).

«Варта зазначыць, што сведкі з боку міліцыі ў суд не з’явіліся.

У выніку судом былі заслуханы паказанні Лук’янчука і Давыдчыка, якія адмаўлялі тое, што яны аказвалі супраціўленне супрацоўнікам міліцыі пры затрыманні. Таксама былі заслуханы паказанні сведкі з іх боку Міхаіла Гуліна. Усе яны паведамілі пра тое, што да іх прымянялі сілу як пры затрыманні, гэтак і ва УУС Цэнтральнага раёна Мінска, куды іх даставілі, гэта значыць збівалі іх у аддзяленні міліцыі», — сказала Танкачова.

Яна зазначыла, што на 29 кастрычніка прызначаны суд над Міхаілам Гуліным і яшчэ адным удзельнікам гэтага ж інцыдэнту.

«Суддзя Ткачова прыняла рашэнне аб’яднаць гэтыя справы ў адну вытворчасць — мы здзіўлены, што гэтага не было зроблена раней. Апрача таго, яна прыняла рашэнне аб яўцы ў суд у абавязковым парадку супрацоўнікаў міліцыі, якія затрымлівалі мастакоў, і тых, хто іх, як мяркуецца, збіваў. Суддзя таксама прыняла рашэнне накіраваць запыт аб даванні суду запісаў з камер відэаназірання, што ўстаноўлены на Кастрычніцкай плошчы», — сказала Танкачова.

Паводле слоў праваабаронцы, Гулін звярнуў увагу суда на тое, што ў РАУС яму не вярнулі скульптуру, з якой па вуліцах хадзілі ўдзельнікі арт-праекта.
«Суддзя высветліла, што пратакол аб канфіскацыі скульптуры не складаўся, і выказала яўнае здзіўленне, сказаўшы, што ў Гуліна няма перашкодаў забраць скульптуру. На нашу думку, супрацоўнікі міліцыі неправамерна, з грубым парушэннем працэсуальных норм канфіскавалі мастацкі твор, і спадзяемся, што гэтая скульптура цэлая, а не ўжытая супрацоўнікамі міліцыі па невядомым прызначэнні», — зазначыла Танкачова.

9 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы Мінска падчас правядзення мастацкай інтэрвенцыі ў рамках міжнароднага арт-праекта «Going Public. Аб цяжкасцях публічнага выказвання» была затрымана група мастакоў.
Яны неслі тры ружовыя кубы і жоўты паралелепіпед. Аўтар ідэі, мастак Міхаіл Гулін, растлумачыў акцыю так: «Я падумаў пра тое, што чалавек, які ідзе па горадзе і нясе карціну, не выклікае ніякіх пытанняў. Але чалавек, які хоча паставіць скульптуру ў публічным месцы, пытанні выклікае».

Паводле яго слоў, затрыманых даставілі ва УУС Цэнтральнага раёна Мінска, дзе супрацоўнікі міліцыі прымянялі да іх сілу і зневажалі. Іх вызвалілі праз сем гадзін пасля затрымання, прычым адзін з затрыманых быў дастаўлены ў бальніцу хуткай меддапамогі з лёгкім страсеннем мозгу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?34

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук вырашыў палепшыць крэдытную гісторыю і ўзяў дзевяць растэрміновак. Цяпер увесь у даўгах2

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе37

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне6

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц5

Што за серыял «Бар «Адзін званок», які масава шукаюць беларусы?4

У «Гомельскіх Курапатах» на Дзяды адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не3

У Віцебску і Мінску ўжо ставяць навагоднія ёлкі1

На гэтым тыдні ЗША правядуць выпрабаванне міжкантынентальнай балістычнай ракеты

Стаўбцоўскі майстар-самавук стварае шэдэўры з дрэва: ад плота да эксклюзіўнай мэблі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?34

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць