Грамадства33

Лукашэнка: Камітэт дзяржкантролю больш не павінен дапусціць «кандытарскіх разборак»

Роля Камітэта дзяржкантролю ў сістэме органаў улады павінна быць большай.
Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка 22 кастрычніка, прымаючы з дакладам старшыню КДК Аляксандра Якабсона.

На сустрэчы ў цэнтры ўвагі былі пытанні выканання КДК даручэнняў кіраўніка дзяржавы і ўдасканалення дзейнасці галоўнага кантрольнага ведамства краіны.

Лукашэнка настойвае на тым, каб Камітэт дзяржкантролю граў вялікую ролю ў сістэме органаў улады. Лукашэнка папярэдзіў кіраўніка КДК, што не трэба захапляцца справаздачамі і дакладамі, і перасцярог ад залішняй заарганізаванасці і бюракратыі.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што КДК павінен дзейнічаць больш жорстка ў пытаннях, якія адносяцца да яго кампетэнцыi, і, галоўнае, прымаць адпаведныя рашэнні.
«Калі фінансавая разведка, Дэпартамент фінансавых расследаванняў знайшлі недахопы — трэба прымаць рашэнні. Да прыкладу, бачыце, што з расходаваннем дзяржбюджэту нешта не ў парадку, — прымайце рашэнні», — запатрабаваў Лукашэнка.

Лукашэнка закрануў праблемы кандытарскай галіны, якімі ён нядаўна займаўся.

Ён мяркуе, што менавіта дзяржкантроль павінен быў вырашаць ўзніклі там пытанні: «У краіне павінны ведаць, што ёсць Камітэт дзяржкантролю, які ў адпаведнасці са сваімі паўнамоцтвамі павінен прымаць рашэнні. Прыклад таго — «кандытарскія» разборкі на «Камунарцы».
Гэта пытанне КДК, замест прэзідэнта там павінен быў знаходзіцца старшыня КДК і вырашаць гэтыя праблемы.
Вы павінны, безумоўна, стаяць на варце інтарэсаў нашага народа, асабліва што тычыцца уласнасці».

Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў аб недапушчэнні надалей праблем, падобных да тых, што паўсталі ў кандытарскай галіны.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?34

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук вырашыў палепшыць крэдытную гісторыю і ўзяў дзевяць растэрміновак. Цяпер увесь у даўгах2

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе37

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне6

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц5

Што за серыял «Бар «Адзін званок», які масава шукаюць беларусы?4

У «Гомельскіх Курапатах» на Дзяды адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не3

У Віцебску і Мінску ўжо ставяць навагоднія ёлкі1

На гэтым тыдні ЗША правядуць выпрабаванне міжкантынентальнай балістычнай ракеты

Стаўбцоўскі майстар-самавук стварае шэдэўры з дрэва: ад плота да эксклюзіўнай мэблі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?34

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць