Крымінальная справа за крадзеж у асабліва буйным памеры распачата ў дачыненні да29-гадовага работніка Мінскага трактарнага завода, які займаўся пастаўкамі металу ў адрас Бабруйскага завода трактарных дэталей і агрэгатаў. Ён падазраецца ў крадзяжы з МТЗ 18 тон ліставой сталі.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, падрыхтаваўшы загадзя неабходную дакументацыю (падробленую), мужчына папрасіў свайго калегу аформіць адгрузку металу на Бабруйскі завод, нібыта па ўказанні кіраўніцтва прадпрыемства. Той згадзіўся. Праўда, у бланку адсутнічаў адзін з подпісаў, які падазроны потым падрабіў. Таксама ён дамовіўся аб транспарціроўцы сталі. Не падазраючы нічога кепскага, гэтую місію за 500 долараў узяў на сябе вадзіцель грузавіка, які накіроўваўся ў Бабруйск.
Работнікі склада, праверыўшы фальшывую дакументацыю і не ўгледзеўшы падману, загрузілі неабходную колькасць металу. Затым грузавік паехаў у бок Бабруйска, дзе за некалькі кіламетраў да горада павярнуў у вёску і разгрузіўся.
На наступны дзень зламыснік пад маркай аказання дапамогі ўзяўся аднесці дакументы кладаўшчыцы ў бухгалтэрыю. Жанчына без падазрэнняў перадала накладныя калегу, які па шляху знішчыў зробленую ім жа падробленую накладную. Аднак праз некаторы час кладаўшчыца вырашыла ўдакладніць у партнёраў з Бабруйска, ці прынялі яны груз. Пачуўшы, што ніякага ліставога металу яны не атрымлівалі, жанчына забіла трывогу.
Падчас правядзення комплексу
Каментары