Культура33

Амерыканскія ўражанні Лявона Вольскага

Лявон Вольскі вярнуўся з Амерыкі. Што ён там рабіў і як прыняла яго тамтэйшая публіка, — распавядае сам музыка.

Лявон Вольскі вярнуўся з Амерыкі. Што ён там рабіў і як прыняла яго тамтэйшая публіка, — распавядае сам музыка.

Лявон Вольскі: «На канцэрце ў Нью‑Йорку ў клубе «Хук» малая частка была амерыканцаў, у асноўным былі маладыя беларусы, якія там вучыцца, працуюць ці проста былі вымушаныя з’ехаць паводле палітычных асаблівасцяў нашай дзяржавы.

Прынялі вельмі цёпла: там адбываецца мала культурных беларускіх акцыяў. Другая акцыя была ў Каліфорніі. Проста сустрэча са слухачамі на пляжы, там было чалавек 30‑40, спакойная такая вечарынка. Наконт арганізацыі, не магу сказаць, што яна спадабалася ці не спадабалася, але збояў не было».

Мара Нальшанская: «Ці пашчасціла амерыканскай публіцы пачуць новыя песні N.R.M.?»

Лявон Вольскі: «Безумоўна не, бо я быў адзін. Там былі музыкі з Наваполацку, якія вымушаныя зараз знаходзіцца ў Злучаных Штатах, — яны падабралі акампанемент да хітоў «Крамбамбулі», N.R.M. і Zet. Але новы альбом мы будзем прэзентаваць з гуртом, дарэчы ў Варшаве, недзе ў 10 лічбах наступнага месяца».

Мара Нальшанская: «А калі ж новы альбом будзе прэзентаваны беларусам?»

Лявон Вольскі: «Вельмі цяжка сказаць, бо ў нас праблемы з арганізацыяй канцэртаў, якія не палягаюць на нас. Безумоўна, будзем неяк прэзентаваць альбом, але дзе і калі — цяжка пакуль сказаць».

Таксама я запыталася ў Лявона, ці будзе мець нейкі працяг яго візіт у ЗША. Кантракты, далейшыя канцэрты...

Лявон Вольскі: «Кантрактаў ніякіх няма і наўрад ці яны будуць. Але трэба перыядычна наведваць гэтую зямлю, бо там вельмі шмат нашых людзей, якія прагнуць нашай музыкі. Мы проста ездзілі дзеля таго, каб там дамовіцца аб нейкім абмене, каб вывозіць туды гурты. І я лічу, што ў нас гэта атрымалася: там ёсць людзі, якія зараз будуць гэтым займацца.

Мяне больш за ўсё цікавяць N.R.M. і «Крамбамбуля», але як толькі будуць наладжаныя прынамсі першыя два канцэрты, можна будзе размаўляць пра «Палац», «Краму», Neuro Dubel».

Мара Нальшанская, Эўрарадыё

Каментары3

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі31

Штучны інтэлект можа прывесці да вымірання чалавецтва, папярэджваюць эксперты14

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам13

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць