Праваабаронцы заклікаюць усіх даслаць звароты ў абарону «ARCHE»
Часопіс «ARCHE», адзіны ў краіне «тоўсты» штомесячны недзяржаўны часопіс на беларускай мове, які рэгулярна і бесперапынна выходзіць з 1998 г., апынуўся пад пагрозай, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.
Пачынаючы ад 14 верасня, калі ў Гродне быў затрыманы тагачасны галоўны рэдактар часопіса Валер Булгакаў, і да цяперашняга моманту адбываюцца падзеі, якія могуць паставіць крыж на далейшым існаванні выдання.
З аднаго боку, ідзе «паглыбленая» праверка гаспадарчай дзейнасці часопіса Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, з другога — Беларускае тэлебачанне вуснамі вядучых і карэспандэнтаў праграмы крымінальнай хронікі «Зона Х» пачало кампанію шальмавання выдання і яго асноўных супрацоўнікаў.
Сярод іншага сцвярджаецца, напрыклад, што «ARCHE» і персанальна яго былы галоўны рэдактар Булгакаў спрычыніліся да друкавання «палотнаў з прэтэнзіяй на экстрэмізм». У той жа час добра вядома, што на старонках часопіса друкуюцца перадусім навуковыя і
Нягледзячы на гэта, пэўныя сілы сёння відавочна зацікаўленыя ў тым, каб Міністэрства інфармацыі скасавала пасведчанне аб рэгістрацыі часопіса і тым самым спыніла выпуск выдання. У такой сітуацыі мы заклікаем усіх людзей добрай волі праявіць салідарнасць з «ARCHE», што, у прыватнасці, можна зрабіць шляхам напісання зваротаў на імя міністра інфармацыі
Прыкладны змест хадайніцтва можа быць такі:
Паважаны Алег Вітольдавіч,
З праграмы беларускага тэлебачання «Зона Х"я з глыбокім засмучэннем даведаўся (лася), што разглядаецца пытанне аб скасаванні рэгістрацыі штомесячнага часопіса
З павагай, (імя, прозвішча).
Таксама варта:(Адрас: 220004, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 17. Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю РБ, дырэктар Дэпартамента — Вярэмка Рыгор Іванавіч.)— накіраваць ліст у Дэпартамент фінансавых расследаванняў з просьбай разблакаваць рахунак
«Arche-Пачатак» і даць часопісу магчымасць трапляць да чытача.
— Звярнуцца да кіраўніцтва БТ з патрабаваннем спыніць бяздоказныя публічныя абвінавачанні на адрас часопіса і яго аўтараў (Адрас: 220807, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9. Белтэлерадыёкампанія, старшыня — Давыдзька Генадзь Браніслававіч).
— Накіраваць ліст у Адміністрацыю Прэзідэнта з выказваннем занепакоенасці сітуацыяй вакол
— Даслаць ліст падтрымкі ў саму рэдакцыю часопіса (Адрас: 220053, г. Мінск, вул. Нававіленская,
Абаронім сваё!
Каментары