Здарэнні22

Радыеактыўныя лісічкі не пусьцілі ў ЭЗ

Норма радыяцыі ў іх была перавышаная больш чым удвая.

Небясьпечны груз быў знойдзены ў аўторак увечары на КПП пры праверцы грузавога аўтамабіля з прычэпам, за рулём якога знаходзіўся 55-гадовы грамадзянін Беларусі. Пры ўезьдзе грузавіка на КПП спрацавала стацыянарнае абсталяваньне вымярэньня радыяцыі.

Памежнікі праверылі грузавік дадаткова ручнымі прыборамі вымярэньня радыяцыі, высьветлілася, што радыяцыйны фон лісічак дасягаў каля 50 мікрарэнтген у гадзіну пры дапушчальным фоне 20 мікрарэнтген.
Замер быў выраблены звонку прычэпа, магчыма, фон усярэдзіне быў бы яшчэ вышэйшы.

Паводле дакумэнтаў, груз накіроўваўся з аднаго беларускага прадпрыемства празь Літву ў краіны Заходняй Эўропы. У адпаведнасьці з устаноўленым парадкам быў апавешчаны Цэнтар радыяцыйнай бясьпекі Літвы.

Памежнікі вырашылі не пускаць груз зь Беларусі.
У цэлым сёлета літоўскія памежнікі выявілі 72 выпадкі перавышэньня радыяцыйнага фону, паведамляе DELFI.

Некалькі гадоў таму Інстытут навакольнага асяродзьдзя ў Мюнхэне распаўсюдзіў заяву адносна чарговай партыі радыяактыўных лісічак, якія трапілі ў гандаль нямецкай фэдэральнай зямлі Баварыя і, мяркуючы па ўсім, таксама прадаваліся ў самых розных краінах ЭЗ. Згодна з дазымэтрычнымі вымярэньнямі, што праводзіліся супрацоўнікамі інстытуту, у кожным кіляграме гэтых імпартаваных грыбоў утрымлівалася 1000 бэкерэляў цэзію-137, што амаль удвая перавышала дапушчальную норму.

Як сьцьвярджала навуковая супрацоўніца мюнхэнскага інстытуту, фізык Карын Вурцбахер, «апошнім часам пры праверцы ўсходнеэўрапейскіх грыбоў павелічэньне цэзію проста кідаецца ў вочы.

Відавочна, што гэтыя грыбы паходзяць з пацярпелых ад чарнобыльскай радыяцыі рэгіёнаў Беларусі, Расеі і Ўкраіны, хоць у якасьці пастаўшчыка можа значыцца Літва ці іншыя не забруджаныя радыяцыяй ўсходнія краіны ЭЗ.
Нярэдка гандляры ідуць і на іншыя трукі. Яны, напрыклад, зьмешваюць лісічкі, сабраныя на моцна забруджаных тэрыторыях з такімі ж грыбамі, але зь нізказабруджаных раёнаў».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларускія чыноўнікі знялі серыял для падлеткаў. «Выдаліце мне інтэрнэт», — просяць тыя, хто глядзеў

Беларускія чыноўнікі знялі серыял для падлеткаў. «Выдаліце мне інтэрнэт», — просяць тыя, хто глядзеў

Усе навіны →
Усе навіны

75‑гадовы кіроўца ў Мінску збіў пешахода3

Канцлер Мерц: Сірыйскія бежанцы мусяць вярнуцца на радзіму11

«Штосьці ўдавалася перадаваць Бабарыку». Лосік расказаў, як арганізаваў у калоніі сетку распаўсюду інфармацыі3

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ21

Мінчук вырашыў палепшыць крэдытную гісторыю і ўзяў дзевяць растэрміновак. Цяпер увесь у даўгах2

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе47

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне7

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц6

Што за серыял «Бар «Адзін званок», які масава шукаюць беларусы?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія чыноўнікі знялі серыял для падлеткаў. «Выдаліце мне інтэрнэт», — просяць тыя, хто глядзеў

Беларускія чыноўнікі знялі серыял для падлеткаў. «Выдаліце мне інтэрнэт», — просяць тыя, хто глядзеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць