Днём 23 лістапада ў міліцыю звярнулася жыхарка вёскі Імянін. Жанчына расказала, што 22 лістапада прыкладна ў 13.00 яе53-гадовы брат, які жыве ў суседняй вёсцы Сукачы, пайшоў у лес у грыбы і дамоў не вярнуўся.
З 23 лістапада мужчыну штодня шукаюць прыкладна 20 чалавек — супрацоўнікі міліцыі і мясцовыя жыхары. Пошукі вядуць увесь светлавы дзень, адпрацоўваюцца бліжэйшыя лясныя масівы і вадаёмы.
Цяпер, паводле звестак УУС Брэсцкага аблвыканкама, у вышуку знаходзіцца яшчэ адзін чалавек, які не вярнуўся з лесу, — жыхарка вёскі Свяціца Ляхавіцкага раёна 1944 года нараджэння. Пенсіянерка пайшла ў лес у ягады 24 ліпеня.
Цяпер чытаюць
«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы
Каментары