Нерухомасць1313

Высотка альбо дзевяціпавярховік: што пабудуюць на Кастрычніцкай плошчы

Гэта самы-самы цэнтр Мінска, цэнтравей не бывае. Нулявы кіламетр, статусны Палац Рэспублікі, густоўны офіс «Вэлкама»… Да 2015 года побач з імі, на месцы цяперашняга музея Вялікай айчыннай вайны, мусіць паўстаць гатэль. Як ён будзе выглядаць, ягоная назва ці прыналежнасць да міжнародных сетак — пакуль не вызначаны.

Асноўных варыянтаў два. Магчыма, гэта будзе 24-павярховая высотка, пабудаваныя ў тым самым стылі, што і будынак кампаніі Velcom.

Па праекце, апроч як мінімум ста нумароў, будынак змесціць мастацкую галерэю і гандлёвы цэнтр. Другі варыянт, прапанаваны бельгійскай кампаніяй, назва якой не сустракаецца ў крыніцах, гэта комплекс з дзевяціпавярховіка (апарт-гатэль) і сяміпавярховай гасцініцы. Дарэчы, і гэты будынак выкананы ў тым самым стылі, што і Velcom на Інтэрнацыянальнай.

Спачатку існаваў і трэці варыянт гатэля — архітэктар Віктар Крамарэнка прапаноўваў пабудваць гмах на тым месцы, дзе цяпер месціцца Velcom. Пры гэтым музей ВАВ захоўваўся. Праект выклікаў шматлікія абурэнні жыхароў горада і архітэктараў, бо парушаў архітэктурны ансамбль плошчы. Тады ж з’явілася інфармацыя, што гатэль будзе належаць міжнароднай сетцы Kempinski — найстарэйшай еўрапейскай кампаніі, якая з 1897 года стварае ва ўсім свеце гатэлі класа «Люкс».

Паводле папярэдняй інфармацыі,

абодва праекты выклікалі скепсіс на горадабудаўнічай радзе
, аднак кампанія-заказчык «Прудэнка Інвестмэнтс ЛТД» разглядае менавіта іх. Дырэкцыя кампаніі адмаўляецца ад каментароў. Канчатковае рашэнне па праекце, як быццам, перанеслася на люты 2013.

Рашэнне прымае горадабудаўнічы савет.

На думку архітэктара Дзмітрыя Сакалова, варыянты мала розняцца.

«Тут

абіраецца не праект, а колькасць паверхаў
. — мяркуе архітэктар. — Абодва будынкі падобныя, і я не магу сказаць, каб нейкі з гэтых двух варыянтаў быў добры. Канечне, 24-павярховік не ўпішацца ў агульны ансамбль плошчы, аднак і праект апарт-гатэля не пасуе да ансамбля».

«Насамрэч, у сучасным праекце будаўніцтва хмарачоса на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску няма нічога новага. — расказвае спецыяліст па архітэктуры, блогер Darriuss. —

Высоткі тут праектаваліся і адразу пасля вайны
(напрыклад, архітэктарам М.Паруснікавым у стылі знакамітых сталінскіх высотак Масквы), і ў 1970-ы. Лічылася, што забудова Ленінскага праспекта на гэтым участку зможа лічыцца ўдала завершанай толькі ў выпадку ўвядзення ў яе акцэнта павышанай павярховасці. Такі будынак мусіў размясціцца на вяршыні ўзгорку, якую часткова Кастрычніцкая плошча і займае. Іншае пытанне, наколькі ўдала такая вежа-акцэнт спалучалася б са сфарміраваным манументальным неакласічным ансамблем праспекта».

Нечага шэдэўральнага альбо наадварот злачыннага ў абодвух праектах Darriuss не бачыць.

«Абодва праекты — не адкрыццё, — мяркуе блогер. — Гэта ўмерана бязлікія прыклады сучаснай еўрапейскай бізнэс-архітэктуры, якой, што праўда, у Мінску пакуль мала, затое шмат за шэнгенскімі межамі нашай радзімы. З аднаго боку, гэта можа быць і няблага: яны будуць не так кантрасна і не з такім выклікам глядзецца на фоне неакласікі, з іншага — можна шмат гаварыць на тэму, ці дарэчна ў самым цэнтры горада будаваць банальную „шкліну“ і ці не лепей, калі і ўводзіць іншароднае звяно ў ансамбль праспекта, то адразу нязвыклы, авангардны будынак.
Як бы там ні было,
7-павярховы варыянт выглядае больш прымальным рашэннем
, чым 24-павярховая вежа. Ён нядрэнна спалучаецца з ужо пабудаваным БЦ Velcom Centre і нават Палацам Рэспублікі».

Паралельна да 2014 года ў Мінску плануецца адкрыць 19 розных гатэляў — сярод якіх ёсць і гасцініцы класа «люкс». У прыватнасці, каля Мастацкага музея пачалося будаўніцтва «Хілтана».

Каментары13

Цяпер чытаюць

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»5

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Усе навіны →
Усе навіны

18‑гадовая блогерка зарабіла ў OnlyFans мільён даляраў за гадзіну16

Ксенія Сітнік сабралася замуж?6

23‑гадовага ўкраінца затрымалі ў Варшаве з глушылкай — ён звярнуў на сябе ўвагу тым, што гадзінамі праседжваў у кавярні ў аэрапорце8

«Селядзец пад шубай» з чырвонай ікрой ад пафаснага рэстарана расчараваў пакупнікоў3

Кватэры ў Мінску сталі часцей купляць замежнікі. А старое жыллё без рамонту не цікавае нават іншагароднім

«Шаптуна Пуціна Лукашэнку падвялі ці то «старэйшыя браты», ці то ўласная інтуіцыя»1

Трамп зладзіў раскошную навагоднюю вечарыну і пажадаў «міру на Зямлі»8

Чалы дае прагноз на 2026 год9

Ціханоўская расказала пра першую сустрэчу з Калеснікавай7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»5

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць