Улада55

Памёр Васіль Супрун

У 1946 г. ён стварыў патрыятычную арганізацыю «Чайка», удзельнікі якой жылі ў Слоніме, Пінску, Баранавічах і Наваградку.У 1947 г. Васіля Супруна арыштавалі і пакаралі 25 гадамі зьняволеньня.

У Слоніме памёр Васіль Супрун — актыўны ўдзельнік нацыянальнага падпольля, сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Яму быў 81 год. У 1946 годзе ён стварыў патрыятычную арганізацыю «Чайка», удзельнікі якой жылі ў Слоніме, Пінску, Баранавічах і Наваградку. У 1947 годзе Васіля Супруна арыштавалі і пакаралі 25 гадамі зьняволеньня. Ён прабыў у ГУЛАГу каля дзесяці гадоў. У 1992 годзе Супрун падаваў прашэньне аб рэабілітацыі, але беларускія ўлады адмовілі яму ў гэтым.

Моладзевы актывіст Алесь Масюк бачыўся з Васілём Супруном незадоўга да ягонай сьмерці. У шпіталі ў Супруна выявілі рак лёгкіх, яму рабілася ўсё горш, і спадара Васіля выпісалі дадому паміраць, гаворыць Алесь Масюк:

«У пятніцу выпісалі, і вось ён толькі пару дзён пратрымаўся. У суботу я бачыў яго апошні раз. Ён ляжаў, размаўляць яму ўжо цяжкавата было. Я яму для бадзёрасьці казаў, што вось моладзь расьце, што новая хваля адраджэнская ўзрастае, што не загінула справа беларуская, што ўсё яшчэ будзе наперадзе».

Грамадзкі дзеяч са Слоніму Міхась Варанец вельмі добра ведаў Васіля Супруна, наведваў яго ў шпіталі, каб маральна падтрымаць:

«Моцная асоба. Ён быў вясковы чалавек, але ў яго прырода такая, у свае восемдзесят гадоў ён быў прыгожым чалавекам. Так рэдка бывае, бо старасьць ня красіць. І прыгажосьць у яго ішла ня толькі ад таго, што ён быў фізычна моцны, а знутры — ягоны дух, перакананасьць.

Гэта ж пасьля вайны такая махіна была — Савецкі Саюз, і ён у 18—19 гадоў не пабаяўся супраць яе арганізоўваць антысавецкую барацьбу. І не было ў яго злосьці на людзей, на белы сьвет, на тых, хто яго марнаваў у турме».

Васіль Супрун хацеў бачыць Беларусь незалежнай і дэмакратычнай. Міхась Варанец успамінае:

«Адзінае, што ён у апошнія гады перажываў, што ў апазыцыі самаахвярнасьці не хапае. І перажываў, канечне, што ў Беларусі такія падзеі разьвіваюцца. І нават у яго не было злосьці, нянавісьці да Лукашэнкі, ён гаварыў проста роспачна: што ж ён так робіць, дратуе нашую Беларусь...»

Пісьменьнік, намесьнік рэдактара «Газеты Слонімскай» Сяргей Чыгрын зазначае, што Васіль Супрун быў вядомы як аўтар кніг па гісторыі Слонімшчыны, а таксама літаратурных твораў. У яго выйшлі тры зборнікі вершаў, але самай вядомай стала кніга «Незабыўныя ксівы» — вершаваная канцлягерная перапіска з Ларысай Геніюш.

«Калі мы пачалі выдаваць «Газету Слонімскую», ён прыйшоў і прапанаваў цыкль артыкулаў па гісторыі Слонімшчыны, і яны друкаваліся амаль паўгоду. І гэтыя матэрыялы вельмі любілі чытачы, мы іх друкавалі ў форме кніжачкі», — кажа Чыгрын.

Васіль Супрун быў маральным аўтарытэтам, ягоная сьмерць — страта ня толькі для слонімцаў, але для Беларусі ўвогуле, гаворыць Сяргей Чыгрын.

Васіля Супруна пасьля адпяваньня ў царкве пахаваюць на слонімскіх могілках 2 траўня. У Слоніме жыве ягоная дачка Алена, а сын Аляксандар — у Бэльгіі, ёсьць унукі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць