Андрэй Расінскі. Кадры22

У Канах адкрыўся юбілейны, 60-ы кінафэст

У конкурсе прадстаўленыя карціны Вонга Кар Вая, Эміра Кустурыцы, Квэнціна Таранціны, Гаса Ван Сэнта, Дэйвіда Фінчэра, Катрын Брэі, братоў Коэнаў.

16 траўня ў Канах адкрыўся юбілейны міжнародны кінафэст. Сёлета сама значны сусьветны кінафорум сьвяткуе сваё 60-годзьдзе.

Сам Канскі фэст мусіў зьявіцца на сьвет 1 верасьня 1939 году, але дзень народзінаў прыйшлося адкласьці на пасьляваенны час.

За 60 гадоў гледачоў і гасьцей фэсту цкавалі тыграмі (1957 год, прадусар Майкл Тод рэклямаваў сваю стужку); вывозілі на карэтах хуткай дапамогі (2002, пасьля фільму Гаспара Наэ “Незваротнасьць”); актрысу Грэйс Келі сваталі за князя Манака (1955, пасьпяхова), а рэжысэра Жана-Люка Гадара закідвалі тартамі (1985). Рэжысэр Майкл Мур далучаўся да акторскага страйку (2004), а другія “прагрэсіўныя кінэматаграфісты” зрывалі фэст у 1968-ым.

Але галоўнымі ў Канах застаюцца фільмы; сам фэст мае вызначальны ўплыў на кінапрацэс.

У юбілейнай праграме прадстаўлены 22 стужкі.

Фэст адкрыўся конкурснай стужкай Вонга Кар Вая “Сунічныя ночы” з акторам Джудам Лоў і джазавай сьпявачкай Норай Джонз.

Эмір Кустурыца прывёз карціну “Абяцай мне гэта”, Кім Кі Дук - “Уздых”, Гас Ван Сэнт – “Параноід Парк”, Дэйвід Фінчэр прадставіў “Задыяк”, браты Коэны – “Для старых тут месца няма”, а турэцкі рэжысэр Фаціх Акін – стужку “Зь іншага боку”.

Скандальная порнафэмініска Катрын Брэя фігуруе ў конкурсе са “Старой палюбоўніцай”, расеец Аляксандар Сакураў – з “Аляксандрай”, а ягоны суайчыньнік Андрэй Зьвягінцаў – з “Выгнаньнем”.

Квэнцін Таранціна падрыхтаваў для фэсту “Доказ сьмерці” – другую частку “Грындхаўса”, створанага ім разам з Радрыгезам.

Па-за конкурсам Майкл Мур пакажа праўдалюбскую стужку “Сайка”. А ягоны галівудзкі калега Стывэн Содэрбэрг ладзіць прэм’еру “13 сябрам Оўшэна” (на прэм’еры чакаюцца Джордж Клуні, Мэт Дайман, Аль Пачына і Брэд Піт).

Селёта Каны будуць ушаноўваць Марціна Скарсэзэ, у якога ёсьць права даць майстар-клясу для абранае публікі.

А адмысловым сюрпрызам станецца зьнятая да юбілею зборная стужка 35 рэжысэраў: Раман Палянскі, Вім Вэндэрз, Андрэй Канчалоўскі, Вонг Кар Вай дый іншыя зрабілі па 3 хвіліны “прызнаньня любові да кіно”.

Кінафэст працягнецца да 27 траўня.

Усе кінападзеі

Каментары2

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць