Беларуская блаґасфера33

«...Ды ўсе, каторыя хочуць жыць пабожна ў Хрысьце Ісусе, перасьледаваныя будуць...»

Анулявалі від на пастаяннае месца жыхарства ў Беларусі грамадзяніну Польшчы Яраславу Лукасіку, пастэру маёй царквы. Яго нахабна выганяюць з краіны. З часоў савецкай улады нічога не зьмянілася. Наплявалі на тое, што ён жанаты, наплявалі на тое, што ў яго жонка беларуска, наплявалі на тое, што ў іх сям’і трое дзяцей...

Анулявалі від на пастаяннае месца жыхарства ў Беларусі грамадзяніну Польшчы Яраславу Лукасіку, пастэру маёй царквы. Яго нахабна выганяюць з краіны. З часоў савецкай улады нічога не зьмянілася. Наплявалі на тое, што ён жанаты, наплявалі на тое, што ў яго жонка беларуска, наплявалі на тое, што ў іх сям’і трое дзяцей...

Такіх цудоўных беларускамоўных дзетак я ня бачыў у жыцьці. Такой ідэальнай сям’і я нават ўявіць сабе ня мог. Што гэтыя беларускамоўныя дзеці будуць рабіць у Польшчы? Навошта ім гэта? Іх тата жыў Беларусяй, дыхаў Беларусяй, сталае жыцьцё прысьвяціў гэтаму народу, гэтай краіне, яе свабодзе, яе веры, яе бел‑чырвона‑белай будучыні. Ён у 90ых распачаў беларускае адраджэньне сярод беларускіх пратэстантаў. У мінулым польскі каталік з тэалягічнай адукацыяй ён раптам скончыў беларукую філялёгію, прыехаў ў Беларусь і вучыў беларусаў любіць сваю краіну, верыць у Бога, верыць у сябе, размаўляць па‑беларуску.

Гэты чалавек адзін, АДЗІН зрабіў столькі, колькі многім нашым палітыкам са сваімі палымянымі прамовамі ў жыцьці ня здзейсьніць. Я ніколі не забуду, як з года ў год у безьлічы беларускіх мястэчкаў ладзілі летнікі, навучаньне, выкладалі, выкладалі, выкладалі...гісторыю, хрысьціянскую літаратуру, перакладалі, перакладалі, перакладалі з грэцкай, са старажытнаславянскай, са старабеларускай, зь італійскай, з ангельскай, зь нямецкай, з польскай... усё на БЕЛАРУСКУЮ. У такі спосаб вярнулі з забыткаў гісторыі «Катэхізіс» Буднага, творы Валовіча, Цяпінскага, Скарыны, Радзівіла Чорнага, Капіевіча, увесь квет беларускай рэфармацыі й «залатога веку Беларусі», шэраг выбітных імёнаў беларускай эміграцыі; друкавалі, друкавалі, друкавалі кніжкі, часопісы, брашуры, артыкулы. Хрысьціянізавалі беларусаў, беларусіфікавалі хрысьціянаў...

Ён хрысьціў і Пашу Севярынца, і Зьмітра Дашкевіча й...(пералічваць далей небясьпечна)

Я многім у пляне жыцьцёвых памкненьняў абавязаны менавіта Яраславу...Сам прымаў у яго хрышчэньне.

Ён нёс сьвятло ў нашыя чорствыя й заблёваныя сэрцы...Імкнуўся вярнуць твар нашай нацыі, яе гістарычную памяць, яе веру, яе хараство...

Я ня маю нянавісьці да тых, што перасьледуюць яго й выганяюць зь Беларусі...

бо з часам навучыўся не выпраменьваць нянавісьць да людзей, нават да тых, хто гэта заслужыў.

Я проста да глыбіні сваёй паганай душонкі ўдзячны...удзячны гэтаму чалавеку. Нават ня ведаю, як выказаць сваё шанаваньне. Побач з такімі людзьмі ганарысься тым, што ты ЧАЛАВЕК.

Дабраславі Бог яго й ягоную сям’ю.

Такім людзям трэба ставіць помнікі за БЕЛАРУСКАЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЕ АДРАДЖЭНЬНЕ яшчэ пры жыцьці.

Схіляю сваё калена. Абяцаю, што ягоная справа ня спыніцца. Хрыстос яшчэ прызямліцца ў Гародні...

katechizis.livejournal.com

Каментары3

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры24

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на кватэры ў цэнтры Гродна растуць шалёнымі тэмпамі. І вось чаму3

На Нямізе заўважылі вялікую чаргу1

34 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі10

«Адзін шпрыц на ўсіх». У расійскай арміі эпідэмія ВІЧ і гепатыту7

Патрыярх Кірыл назваў праваслаўныя храмы «духоўнымі бензакалонкамі»11

Ігар Марзалюк на ідэалагічным мерапрыемстве ўпадаў у экстаз ад абласных караваяў ВІДЭА10

Трамп блізкі да таго, каб абвясціць пра спыненне яшчэ адной вайны2

Пуцін дазволіў Герасімаву ваяваць яшчэ пяць гадоў4

«Праваслаўныя цэрквы ў Заходняй Беларусі закрываліся». А колькі ж было цэркваў у БССР і колькі — у Заходняй Беларусі па стане на 1939 год?31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры24

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць