Грамадства4646

Маладафронтавец уцёк ад суду ў Чэхію

Адзін з абвінавачаных у справе «Маладога фронту» Аляксей Янушэўскі здолеў выехаць зь Беларусі. Гэта адбылося яшчэ 24 красавіка.

Адзін з абвінавачаных у справе «Маладога фронту» Аляксей Янушэўскі здолеў выехаць зь Беларусі. Гэта адбылося яшчэ 24 красавіка. Ехаў праз Расею, Украіну, Польшчу. Прыкладна тым самым шляхам, як Алесь Казакоў і Зьміцер Зубро.

Цяпер Аляксей жыве ў Празе ў бацькі, які там працуе. Праўда, ужо найбліжэйшым часам давядзецца перасяліцца ў інтэрнат для ўцекачоў — гэта неабходная ўмова, каб атрымаць у Чэхіі прытулак. У выпадку, калі яго справа ў Беларусі скончыцца штрафам ці ўмоўным пакараньнем Янушэўскі зьбіраецца вярнуцца на Радзіму.

Аляксей кажа, што рашэньне пра ўцёкі давалася досыць цяжка, хаця і з разуменьнем, што іншага выйсьця няма. «Зьехаў не празь сябе, я не зьбіраюся апраўдвацца, зьехаў праз «Малады фронт». Бо ў турме я рабіць тое, што я раблю тут, ня меў бы магчымасьці. Хаця, калі б мне, напрыклад, сказалі, што будзе дакладна палова году, я б застаўся. Зараз справа ідзе, уратаваць арганізацыю, таму й зьехаў. Функцыі, якія я выконваў у Беларусі, цалкам выконваю і тут», ‑‑ кажа Янушэўскі.

Нагадаем, што 30 траўня ў Савецкім судзе Менску пачнецца працэс «маладафронтаўцаў». Зьмітра Хведарука, Барыса Гарэцкага, Насту Палажанку, Алега Корбан і Аляксея Янушэўскага абвінавачваюць у парушэньні 193‑га артыкулу крымінальнага кодэксу «Дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі». Ужо дакладна вядома, што Янушэўскага на судзе ня будзе.

***

Аляксей Янушэўскі нарадзіўся 29 траўня 1987 году ў Менску. Скончыў сярэднюю школу № 200 (2005). Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце імя Максіма Танка на беларускай філялёгіі.

Напачатку 2006 году Аляксея выключылі адтуль за палітычную дзейнасьць. Летась жа паступіў у Віленскі пэдагагічны ўнівэрсытэт. Далучыўся да "Маладога фронту" ў 2004 г. У пачатку 2006 году праходзіў як падазраваны ў крымінальнай справе ў дачыненьні да сябры МФ Артура Фінькевіча. Правёў некалькі дзён у ізалятары часовага ўтрыманьня. Аднак тады справа супраць Янушэўскага была спыненая.

Цікавіцца ўэб-дызайнам, праграмаваньнем, гісторыяй.

Грэка-каталік.

Фатаздымак Юліі Дарашкевіч

Каментары46

Цяпер чытаюць

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды6

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Усе навіны →
Усе навіны

Літва можа адкрыць мяжу з Беларуссю раней за 30 лістапада20

Трэцяе здарэнне на чыгунцы ў Польшчы — на рэйках выявілі накладку са смартфонам5

Паведамленне аб небяспецы ў дзіцячым садку ў Мінску не пацвердзілася

У «Мінск-Свеце» здаецца кватэра за $170. Але ёсць важны дысклэймер5

Топ-менеджар на Гомельшчыне, які ўваходзіў у склад антыкарупцыйнай камісіі прадпрыемства, асуджаны за карупцыю4

Першага паляка прапагандысты сустракалі на мяжы з падарункамі. Што падарылі?13

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды6

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць