Меркаванні55

Севярынец: Буду дапамагаць Мілінкевічу

Ужо на наступны дзень пасьля вызваленьня Павал Севярынец прыехаў у Менск. А чацьвёртай раніцы Паўла на чыгуначным вакзале сустракалі сябры і знаёмыя — з кветкамі і музыкай. З раніцы Павал наведаў цырульню, а ўжо аб 11:00 даваў прэс‑канфэрэнцыю ва ўправе Партыі БНФ.

Ужо на наступны дзень пасьля вызваленьня Павал Севярынец прыехаў у Менск. А чацьвёртай раніцы Паўла на чыгуначным вакзале сустракалі сябры і знаёмыя, з кветкамі і музыкай.

З раніцы Павал наведаў цырульню, а ўжо а 11:00 даваў прэс‑канфэрэнцыю ва ўправе Партыі БНФ. Ён быў апрануты ў кашулю зь беларускім нацыянальным арнамэнтам. Паглядзець на Севярынца прыйшло каля 70 чалавек. Сярод іх быў Аляксандар Мілінкевіч, Іна Кулей, Аляксей Янукевіч, Стэфан Эрыксан і шмат хто яшчэ. Мілінкевіч падарыў былому палітвязьню букет бела‑чырвона‑белых гвазьдзікоў.

Напачатку прэс‑канфэрэнцыі зь невялікім словам выступіў старшыня Вінцук Вячорка, які ўручыў Севярынцу прэмію прэмію Партыі БНФ за 2006 год. Вячорка адзначыў, што на прыкладзе Севярынца, мы можам убачыць як адзін чалавек здольны рабіць вечнасьць.

Сам Павал Севярынец пачаў сваю прамову з падзяк на адрас тых, хто прыяжджаў да яго ў Сітна, хто пісаў лісты (агулам ён атрымаў 1480 карэспандэнцый), журналістам, сябрам, усім, хто не забываў на яго. Павал сказаў, што менавіта ў Малым Сітне ён як ніколі востра адчуў людзкую салідарнасьць, якой не заўсёды хапала на волі.

Севярынец лічыць, што аўторкавае вызваленьне яго і Статкевіча — гэта звычайны гандаль людзьмі. Гандаль дзеля эканамічных выгодаў з боку Эўропы. «Мы ўбачым, што ўлада гатовая ісьці на саступкі, але на саступкі не беларускаму грамадзтву, а Эўропе, якая мае рычагі для ўплыву на беларускую ўладу», — сказаў Севярынец.

Пра пляны на бліжэйшую палітычную будучыню Павал адзначыў, што зьбіраецца дапамагаць Аляксандру Мілінкевічу ў руху «За Свабоду», бо бачыць у ім вялікую пэрспэктыву. У плянах Севярынца ператварыць Беларускую хрысьціянскую дэмакратыю ў найбуйнейшую палітычную партыю ў краіне. Севярынец пацьвердзіў, што зьбіраецца ўдзельнічаць у Кангрэсе дэмакратычных, дзе будзе выступаць за стратэгію «Эўрапейскай кааліцыі».

Севярынец заклікаў усіх прысутных прыйсьці 28 траўня да суду Савецкага раёну, каб падтрымаць пяцёх «маладафронтўцаў», якіх у гэты дзень пачнуюць судзіць.

Па сканчэньні прэс‑канфэрэнцыі каля Паўла сабралася жывая чарга людзей, якія хацелі паразмаўляць зь ім.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам33

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам

Усе навіны →
Усе навіны

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

Дзяўчына адкрыла ў старой сельскай школе пад Слуцкам рэтра-музей5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам33

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць