Усяго патроху

Кірыліца ўзбагачае Эўразьвяз

Ролі кірылічнага альфабэту ў цяперашнім Эўразьвязе быў прысьвечаны выступ Леанарда Орбана, Эўрапейскага Камісара па пытаньнях шматмоўя, 24 траўня ў Сафіі (Баўгарыя) на Дні кірылічнага альфабэту.

Ролі кірылічнага альфабэту ў цяперашнім Эўразьвязе быў прысьвечаны выступ Леанарда Орбана, Эўрапейскага Камісара па пытаньнях шматмоўя, 24 траўня ў Сафіі (Баўгарыя) на Дні кірылічнага альфабэту.

«Калі на пачатку гэтага году Баўгарыя ўступіла ў Эўразьвяз, ЭЗ узбагаціўся ня толькі новай дзяржавай‑членам, а і новым альфабэтам», — падкрэсьліў Леанард Орбан. Кірылічны альфабэт мае старажытную літаратурную і культурную гісторыю; цяпер жа ён робіцца «часткай сям’і Эўразьвязу».

У сваім выступе Леанард Орбан спыніўся на найважнейшай ролі, якую ў Эўразьвязе граюць міжкультурны дыялёг і шматмоўе. «Прынцып адзінства ў разнастайнасьці — моваў, культураў, традыцыяў, а таксама альфабэтаў — ёсьць падмуркам Эўразьвязу», — адзначыў Камісар. «Кірылічны альфабэт і баўгарская мова ўзбагачаюць гэтую культурную разнастайнасьць, што робіць Эўразьвяз такім унікальным», — падкрэсьліў Леанард Орбан.

Асаблівую ўвагу Камісар надаў вывучэньню замежных моваў. «Вывучэньне замежных моваў — гэта нешта большае за проста вывучэньне ангельскай. Важна вывучаць самыя розныя мовы: рэгіянальныя, мовы меншасьцяў альбо мовы ўнівэрсальнага распаўсюджаньня», — падкрэсьліў ён.

Камісар нагадаў, што наступны, 2008 год, стане Эўрапейскім годам міжкультурнага дыялёгу. Гэта «цудоўная магчымасьць для таго, каб зьвярнуць увагу на тэму вывучэньня моваў і шматмоўя», ‑адзначыў прадстаўнік Эўрапейскай Камісіі.

1 студзеня 2007 году, у дзень уступленьня Румыніі і Баўгарыі ў Эўразьвяз, новымі членамі Калегіі Эўрапейскіх Камісараў сталі Леанард Орбан (Румынія) і Меглена Кунева (Баўгарыя). Леанард Орбан займаецца пытаньнямі шматмоўя і вывучэньня замежных моваў.

На пачатку 2007 года колькасьць афіцыйных моваў ЭЗ дасягнула 23‑х. Большасьць зь іх маюць лацінскі альфабэт, за выключэньнем грэцкай (грэцкі альфабэт) і баўгарскай (кірыліца).

Больш падрабязна

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША перакідаюць на Блізкі Усход другі авіяносец і дзясяткі самалётаў8

«Прадалі 1647 купюр за 3 дні». Ажыятаж вакол памятнай банкноты Нацбанка не сціхае3

Стала вядома яшчэ пра аднаго беларуса, які ваяваў на баку Расіі і трапіў у палон1

У паўднёвай Еўропе прайшлі мітынгі супраць турыстаў

Суседзі зрабілі кухню ў лоджыі, і цяпер у суседзяў чуваць звон посуду

«Абзвоньваем дзяцей, унукаў». Чыноўнікі з рулеткамі пайшлі правяраць вышыню травы на ўчастках беларусаў20

Маладзечанцы цягам трох дзён назіралі за маладой качкай, якая звалілася ў калодзеж фантана ў парку1

У Беларусі заўважылі фламінга?

Стала вядома, хто з’яўляецца хэдлайнерам Сходу неабыякавых — мерапрыемства апанентаў Ціханоўскай22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць