Грамадства33

Асілак Беларушчыны

Кніга «Волат з Мiгаўкі» прысьвечана жыцьцю i дзейнасьці першага рэдактара «Нашай Нiвы» Аляксандра Ўласава i належыць пяру выбітнага літаратуразнаўцы — Уладзiмера Содаля.

Кніга «Волат з Мiгаўкі» прысьвечана жыцьцю i дзейнасьці першага рэдактара «Нашай Нiвы» Аляксандра Ўласава i належыць пяру выбітнага літаратуразнаўцы — Уладзiмеру Содалю.

Нястомны дасьледчык i папулярызатар беларускага Адраджэньня, Уладзiмер Содаль шматкроць наведваў мясьцiны, дзе жыў знаны асьветнiк. Ён бываў там разам з тэлевiзiйнай групай, падарожнічаў з маладымi нашанiўцамi, неаднаразова езьдзiў на роварах з М.Лавiцкiм, сустракаўся з насельнiкамі мястэчка i запісваў iх успамiны пра слыннага дзеяча, каб перадаць цеплыя водгукі i ўспамiны, якiмi акружаны вобраз iнтэлiгентнага і годнага чалавека, які пра клапаціўся пра выданьне газет на беларускай мове, пра народную адукацыю. Вынікам тых вандровак стаў назапашаны вялізны гістарычны і архіўны матэрыял.

Асоба А.Уласава даволі знаная. Ён быў сябрам Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, сэнатарам Польскага Сойму ад Беларусі. Вядома, што ён скончыў Рыжскі політэхнічны інстытут, рана далучыўся да грамадзкага і палітычнага жыцця. Быў арганізатарам забастовак у Радашковічах.

З 1906 і да 1914 працаваў рэдактарам і выдаўцом легальнай газеты «Наша ніва», выдаваў сельскагаспадарчы часопіс «Саха», быў адным з заснавальнікаў выдавецкага таварыства «Наша хатка». У 1920 годзе А. Уласаў вярнуўся ў Заходнюю Беларусь і жыў з сям’ёй у маёнтку Мігаўка каля Радашковічаў. У 1922 годзе быў абраны ў Польскі Сойм прадстаўніком ад беларускай меншасьці. У гэтым жа годзе заснаваў беларускую гімназію ў Радашковічах. За гэтую рупнасьць польская ўлада саслала яго на некалькі месяцаў у канцэнтрацыйны лягер «Сташалкова».

З усталяваньнем савецкай улады ў 1939 годзе А.Уласаў быў выгнаны са свайго маёнтку, рэпрэсаваны, асуджаны на высылку ў Сібір на 5 гадоў. У высылку трапіл яго жонка Аляксандра і дзеці. А.Уласаў загінуў у 1941 годзе, намаганьнямі ўдавы пры дапамозе грамадзкасьці быў рэабілітаваны ў 1961 годзе.

«Пра яго жыцьцё створаны розныя дасьледаваньні, артыкулы, нарысы, — піша У. Содаль. — Засталіся сьціслыя ўспаміны самога Ўласава. А вось якім ён запомніўся суседзям — мігаўцам, пра гэта яшчэ нідзе ніколі ня згадвалася. Якраз у гэтых успамінах Уласаў паўстае перад намі ў самых розных праявах: часам наіўны, часам надта даверлівы, як дзіця, але чуйны да людзкіх клопатаў, да іх патрэбаў.»

Вёсачка Мігаўка пры яго жыцьці была асяродкам асьветы, культуры, грамадзкай думкі. Сюды прыяжджалі яго паплечнікі, аднадумцы. У Мігаўцы ладзіліся літаратурныя і тэатральныя вечарыны, ставілі «Паўлінку», «Раскіданае гняздо». Народная любоў і сардэчныя адносіны выражаліся нават у тым, што жыхары мястэчка называлі гаспадара Аўласам, як аднайменнага хрысьціянскага сьвятога. Прыгожая і статная пані Аля ладзіла цудоўныя тэатральныя імпрэзы.

Пасьля аб’яднаньня Беларусі Ўласаў спадзяваўся быць патрэбным сваёй краіне, марыў далей выдаваць беларускiя газэты, разьвіваць асьвету. Спадзяваўся атрымаць хоць маленькую, але заслужаную пэнсію ад улады. Але замест гэтага быў палічаны памешчыкам і ворагам народа, арыштаваны.

«Не аднойчы мы з тэлевізійнай групай наведвалі Мігаўку, дзе жыў Аляксандр Уласаў. Кожнае наведваньне адкрывала штосьці новае пра гэты кут і пра самога колішняга гаспадара. Я быў натхнёны ўсьведамленьнем, што хаджу па тых сьцяжынках, па якіх хадзіў колісь самаахвярны беларускі асьветнік,‑ піша Ўладзімер Содаль. — Тады быў створаны тэлевізійны нарыс «Мігаўка, або Поле, засеянае словамі». І вось удалося выдаць асобную кнігу.

Новае выданьне аздоблена разнастайнымі рарытэтнымі фатаздымкамі, якія сведчаць пра высакароднасць памкненьняў беларускай інтэлігенцыі пачатку 20‑га стагоддзя. Калі б такія выдатныя асобы, як А. Уласаў, не былі б зьнішчаны, а іх маёмасьць, архівы, кнігі не разрабаваныя чырвонымі камісарамі і расьцягнутыя сялянамі, то якая б вялікая спадчына засталася ўсяму нашаму народу замест занядбаных вёсак, усеагульнагa бескультур’я! Кніга цікавая і тым, што зьмяшчае гутаркі, успаміны, замалёўкі ў розных жанрах, якія, як багатая мастацкая кінастужка, адлюстроўваюць усю карціну эпохі, усё высакароднае, сьветлае і трагічна страчанае…

Каментары3

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі37

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Чатырохгадовы хлопчык стаў сведкам жорсткага забойства маці. Праз 20 гадоў ён успомніў дэталі — забойца пакараны5

Туск: Сетка Джэфры Эпштэйна магла быць маштабнай аперацыяй расійскіх спецслужбаў па вербаванні заходніх эліт18

«Я была як пад гіпнозам». Рэальныя гісторыі мінчукоў, якіх махляры прымусілі прадаць кватэры — адна сумная, другая амаль шчаслівая1

Сёння ноччу было да мінус 27,6°C

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома17

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне10

Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША31

Цана на золата зноў больш за 5000 даляраў за унцыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі37

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць