Архіў

Зьмiцер Бартосiк. Невядомая дата

№ 36 (97) 29 сьнежня 1997 г.

Невядомая дата

 

Колькi я нi пытаўся ў сваiх знаёмых, пераважна людзей абазнаных у беларускай культуры, што для iх значыць дата «17 сьнежня», нiводзiн не зразумеў — што я маю на ўвазе? Ну як жа! Дзень беларускага кiно! Некаторыя перапытвалi — а што, у нас такое ёсьць? Кажуць «ёсьць», i таму кiну нават 73 гады, радваўся я рэдкай магчымасьцi блiснуць эрудыцыяй. Менавiта тады, у 26-м годзе кiраўнiцтва савецкай Беларусi прыняло рашэньне здымаць сваё кiно.

Я зрабiў намаганьне ўзгадаць свае любiмыя стужкi вытворчасьцi «Беларусьфiльма». Не набралася i дзясятка. «Залаты ключык», «Я родам зь дзяцiнства», «Праз могiлкi», «Людзi на балоце», «Чужая бацькаўшчына», «Дзiкае паляваньне караля Стаха», «Iдзi i глядзi». Напэўна, усё. Прычым, цалкам беларускiмi можна назваць хiба толькi стужку Рыбарава ды тураўскi фiльм «Праз могiлкi». Яго, дарэчы, ЮНЭСКА ўключыла ў сьпiс ста лепшых кiнастужак усiх часоў ды народаў. Шчыра кажучы, няшмат за сем дзясяткаў гадоў. Але, аказваецца, i ў апошнiя гады ў нас працягвалi здымаць сваё iгравое кiно. Гартаючы каталёг «Белорусские фильмы 94-96 годов», я нiяк не даваў сабе рады — калi ж я пабачу фiльм «На чорных лядах», зьняты паводле апавяданьня Васiля Быкава ды прысьвечаны слуцкiм паўстанцам, цi стужку «Птушкi бяз гнёздаў», падмуркам для якой стала «Споведзь» Ларысы Генiюш. Магчыма што й нiколi. Тое, што даводзiлася апошнiм часам бачыць у кiнатэатрах пад маркай беларускай кiнастудыi, не выклiкала нiчога акрамя жалю. Добра памятаю сваю крыўду ад таго, як можна сапсаваць дзiўную казку, цi то з-за беднасьцi, а хутчэй з-за невалоданьня матэрыялам. Менавiта так я ацэньваю апошнюю працу Вiктара Турава «Шляхцiц Завальня». Я таксама паглядзеў, як можна зганьбiцца, будучы гаспадарамi, на ня самым прэтэнцыёзным фэстывалi «Лiстапад», дзе самай бяздарнаю стужкай была «Бег ад сьмерцi» вытворчасьцi «Беларусьфiльма».

Цi застанецца гэтая дата — 17 сьнежня, дарэчы, зацьверджаная як дзень кiно лепшым сябрам беларускiх кiнематаграфiстаў, у пантэоне нацыянальных датаў — адказаць цяжка. Асаблiва пасьля яе сьвяткаваньня ў кiнатэатры «Масква». Калi б я спазьнiўся цi наогул ня ведаў — што яны тут сьвяткуюць, я б падумаў, што зноў iдзе нейкае чарговае сьвята ўраджаю. Але я чэсна адслухаў сьвяточныя прамовы зь енкам па «некалi вялiкай кiнематаграфiчнай дзяржаве». Я мужна адседзеў на дэманстрацыi нацыянальнага калярыту народным ансамблем з Iнстытуту культуры. У памяцi нават засталася разынка беларускага гумару, прыпеўка «палюбiла рэкецiра, а ён вечарам ня змог, у яго вiдаць граната разарвалась памiж ног». Але выпрабаваньня кiном я ня вытрымаў. Давалi глупую камэдыю, сцэнар якой напiсаў нейкi бiзнэсмэн, якi аплацiў яе здымкi, а сам, вядома, зьняўся ў галоўнай ролi. Калiсьцi гэта называлася «Алё, мы шукаем таленты», цяпер таленты знаходзяцца разам з грашыма.

Калi небудзь, сказаў мой сябра, з кiнатэатру «Масква» мы зробiм нацыянальны кiнацэнтар. Я падзяляю ягоны аптымiзм, таму што лiшнi раз пераканаўся — адсутнасьць грошай — рэч нашмат менш пераадольная, чым адсутнасьць амбiцыяў. I занадта шмат на гэтай зямлi сюжэтаў i фактуры, каб не спакусiцца аднойчы зьняць сапраўднае вялiкае кiно.

Зьмiцер Бартосiк

Каментары

Цяпер чытаюць

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?9

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» назваў суму, якую ўдалося сабраць за 2025 год2

Вырасла сума базавай адзінкі1

50 гадоў споўнілася культаваму беларусьфільмаўскаму «Бураціну»6

Яшчэ адна краіна перайшла на еўра7

Стала вядома імя аднаго з памілаваных 30 снежня

Агент беларускай разведкі прызнаўся, што мінулы год быў «проста п**дзяцовым»15

Заўтра будзе небяспечная завіруха, галалёдзіца на дарогах, будзьце асцярожныя

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі8

Мінус 21 быў у Мінску, мінус 22 на Прыпяці. А дзе найцяплей?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?9

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць