Архіў

Зьмiцер Бартосiк. Песьнi беларускаму спорту

№ 4 (101) 23 лютага 1998 г.

Песьнi беларускаму спорту

 

«Над стадыёнам алiмпiйскiм наш вольны Сьцяг дэмакратычны!» — не без гiронii дэклямаваў мой сябра падчас тэлетрансьляцыi адкрыцьця XXV Алiмпiйскiх гульняў у Барсэлёне. Тады, у 92-м, нашы спартоўцы выступалi адной эсэнгоўскай камандай разам з астатнiмi братамi па няшчасьцi. Але гэткая прыкрасьць цалкам кампэнсавалася шматразовым узьняцьцем сьцяга родных колераў у гонар беларускiх перамогаў. У гонар аднаго толькi золата Шчэрбы наш сьцяг уздымаўся шэсьць разоў.

Гэтая маленькая радасьць узмацнiлася ў не залатым для беларусаў Лiлiхамэры. Дзе пры зьяўленьнi на экране Парамыгiнай цi Жалязоўскага ў левым нiжнiм куце адразу ж зьяўляўся i бел-чырвона-белы прастакутнiк. Адна толькi наяўнасьць гэтага значака на экране апраўдвала для беларускай зборнай першы алiмпiйскi прынцып, дзе «галоўнае — удзел». Так думалася мне каля тэлеэкрану зiмою 94-га.

Алiмпiяду ў Атлянце я ўжо не глядзеў. I справа тут, вядома, не ў няўдачах нашай, ужо шматлюднай i асобнай, каманды. Раптам ва ўсёй сваёй краснай прыгажосьцi выявiлася, што не жыве беларускi дух у здаровым целе. Беларушчына, адваяваўшы сабе трывалы пляцдарм на нiве прыгожага пiсьменства й непрыгожай палiтыкi, далей пакуль што не сягнула. Амаль не прабралася ў войска. Толькi намёкам выявiлася ў бiзнэсе. I не завалодала сэрцамi спартоўцаў. Вiнавацiць у гэтым нашых алiмпiйцаў асабiста ў мяне няма нiякай ахвоты. Але асаблiва цяжка мне глядзець iхныя iнтэрвiю. Дакладна ведаючы, што адразу ж пасьля выказваньняў па справе пойдуць да непрыстойнасьцi сьлёзныя дыфiрамбы на адрас двойчы прэзыдэнта — краiны i Алiмпiйскага камiтэту — «бяз мудрага клопату якога нашаму спорту ня выжыць».

«Уяўляю твар Замяталiна, калi-б Цыплакоў цi Салей зьвярнулiся па палiтычны прытулак у Японii. Але ж ня зьвернуцца», —дасадаваў адзiн патрыёт напярэдаднi Нагана. Ды нягледзячы на нязбытнасьць ягоных хваравiтых мараў, сёлетняя Алiмпiяда кардынальна адрозьнiваецца ад папярэдняй тым, што Беларусь на ёй прадстаўляюць дзьве каманды. У адной збольшага змагаюцца за тое, каб ня быць апошнiмi. Тады як другая, дарэчы, апранутая ў нашыя колеры, заявiла пра сябе першымi шумнымi перамогамi. Цiкава мне было слухаць у ранiшнiм мэтро размову двух мужычкоў пасьля беларускага разгрому нямецкай хакейнай зборнай. Я так i ня змог зразумець, якая эмоцыя болей апаноўвала сэрцы суразмоўцаў — радасьць ад перамогi, цi зьдзiўленьне такому вынiку. Настолькi пакутлiва цяжка было iм усьведамляць той нязвыклы факт, што Беларусь i элiта — паняцьцi-сынонiмы. Хай пакуль што толькi на хакейнай пляцоўцы. Але звыкацца з гэтаю аксыёмаю пара. Дарастаць да амбiцыяў. Безь якiх ня можа быць нi каманды, нi культуры, нi нацыi.

Эх, не складаюць у нас песень беларускаму спорту. Для нашых творцаў ён дагэтуль ня стаў тэмаю мастацтва. Прынамсi мне на памяць нiчога такога не прыходзiць, акрамя апавяданьня Кастуся Травеня ў «Нашай Нiве», у якiм аўтар вырашальны футбольны мач з камандай Расеi ператварае ў вырашальны для лёсу нацыi. Я думаю, цi не таму ўсе мае знаёмцы так прагна чакалi менавiта беларуска-расейскай дуэлi...

Зьмiцер Бартосiк

Каментары

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі13

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем4

«Прапаноўваў два блокі Winston, каб перадалі Знаку ліст». Былы палітвязень Дзмітры Міхайлаў — пра Максіма Знака

У Мінску здарыўся чарговы патоп

Шрайбман: Лукашэнка больш прагматычны за Пуціна10

У Закарпацці падлеткі 13, 14, 16 і 17 гадоў згвалтавалі 46-гадовую жанчыну3

Палітвязню з Маладзечна, у якога няма адной нагі, прысудзілі 4 гады калоніі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі13

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць