Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»2121

Пуцін: "Час надыдзе — мы зробім гэта і зь Беларусьсю"

Крэмль тлумачыць, як разьлічвацца бяз грошай. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

У гутарцы з журналістамі краінаў "вялікай восемкі" расейскі кіраўнік згадаў і пра Беларусь. Прычым у сувора-іранічным тоне: ах, маўляў, маленькая небарака!

Гэта прагучала на тле ягоных развагаў, што годзе ўжо Расеі субсыдаваць постсавецкія краіны праз танныя энэрганосьбіты.

Пуцін нагадаў, што калі Крамлю закідалі, нібыта ён душыць памаранчавую Ўкраіну, але падтрымлівае рэжым Лукашэнкі, то было абяцана: "Час надыдзе — мы зробім гэта і зь Беларусьсю".

"Мы гэта зрабілі. Як толькі мы гэта зрабілі, усчаўся шум, у тым ліку ў заходняй прэсе: як жа так, што мы там робім, нашто мы крыўдзім маленькую Беларусь. Гэта нейкае сумленнае, годнае стаўленьне, ці што, да Расеі ў гэтым пляне?" — рытарычна спытаўся Пуцін.

Гэтыя жорсткія тырады можна лічыць ускосным адказам на сыгналы зь Менску аб гатовасьці палепшыць стасункі і нават вярнуцца да нейкага "саюзнага будаўніцтва" на раўнапраўным падмурку. Звароту ня будзе. Або ўваходзьце "суб'ектам", або плацеце за незалежнасьць бязь зьніжак.

А калі з грашыма нягуста? Пуцін патлумачыў мэханіку на прыкладзе Армэніі: "...у рэшце рэштаў мы зразумелі адзін аднаго, знайшлі спосаб. Яны ня могуць плаціць усю цану "жывымі" грашыма, затое яны расплочваюцца маёмасьцю. "Жывымі", рэальнымі актывамі...".

Эканаміст Леанід Заіка пракамэнтаваў мне гэтыя заявы так: "Масква ўжо вызначылася зь Беларусьсю і яе цяперашнім лідэрам. Кантэкст выказваньня Пуціна, магчыма, такі, што у Беларусі быў іншы шанец, але Лукашэнка абраў той шлях, які абраў".

Шанцы беларускіх уладаў атрымаць эканамічныя бонусы праз паслугі ў пляне "асымэтрычнага адказу" на амэрыканскія супрацьракеты ў Эўропе экспэрт лічыць вельмі сумнеўнымі.

Зь ягоных словаў, Масква дамагалася ад Менску дзьвюх рэчаў: рэфэрэндуму аб "болей шчыльнай інтэграцыі" і ўвядзеньня расейскага рубля. Калі ж не атрымалася, то была зроблена выснова, што "субсыдыі не далі належнага выніку", кажа Леанід Заіка.

Дадамо: канешне ж, ня варта кідаць камень у айчынную ўладу за тое, што яна ўрэшце ўперлася рогам. Прыкрым ёсьць тое, што гады інтэграцыйных гульняў сталі змарнаваным гістарычным часам. Энэргетычную дурніцу не скарысталі нават дзеля эканамічнае мадэрнізацыі. Сёньня наша эканоміка зьведвае ломку, якая ўжо ня страшная тым жа краінам Балтыі. Дый у пляне палітычным чаго мы, адрозна ад іх, дасягнулі? Статусу "чорнае дзіркі Эўропы"? Прычым ня скажаш, што сёньня з гэтай ямы Менск спрытна вылазіць...

Каментары21

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

Аргенцінская газета апублікавала рэцэпт беларускіх дранікаў, які палюбіўся Злучаным Штатам4

Загінуў 39‑гадовы зацяты прыхільнік Лукашэнкі — працаваў кладаўшчыком, але падпісваўся як рэжысёр8

ЗША збіраюцца адправіць агентаў ICE для аховы парадку на Алімпіядзе ў Італіі. Італьянцы абураныя10

Ахвотным паехаць у Казахстан трэба будзе атрымліваць дазвол

Віленскі аэрапорт зноў закрылі праз шары з Беларусі1

«Мадура амерыканцы вывезлі з Венесуэлы таксама ў межах крымінальнай справы»4

«Нас гэта мала хвалюе». Эйсмант адказала, што думае пра крымінальную справу супраць Лукашэнкі24

«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі25

На Сіцыліі пасля шторму цэлы горад апынуўся на краі прорвы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць