Грамадства

У Віцебску маліліся за аднаўленьне гістарычнай спадчыны

Набажэнства на былой Саборнай плошчы правіў сьвятар Беларускай Аўтакефальнай Царквы айцец Леанід Акаловіч

А сёмай вечара 5‑га чэрвеня на плошчы Свабоды сабралася больш за тры дзясяткі вернікаў розных канфэсій. Каталікі, праваслаўныя ды уніяты разам маліліся за аднаўленьне Сьвята‑Мікалаеўскага сабору, а таксама пратэставалі супраць будаўніцтва на гэтым месцы забаўляльнага моладзевага цэнтру.

Набажэнства на былой Саборнай плошчы правіў сьвятар Беларускай Аўтакефальнай Царквы айцец Леанід Акаловіч:

«Тут жа сьвятое месца, намоленае, тут павінна панаваць духоўнасьць, Божае слова, а ня нейкія скокі! Таму й нельга тут нешта спакушальніцкае будаваць!

Я думаю, улады мусяць зразумець гэтую недарэчнасьць. І спадзяюся, будзе адноўлены і Сьвята‑Мікалаеўскі сабор. Бо трэба думаць ня толькі пра надзённае, але й пра духоўнае, што мы можам пакінуць для сваіх нашчадкаў, для Бацькаўшчыны нашай!»

Пасьля набажэнства ўсе ахвотныя маглі паставіць свой подпіс пад зваротам да гарадзкіх уладаў. Пра гэтую ініцыятыву распавёў сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя» Віктар Шляхцін:

«Нашы патрабаваньні да ўладаў — гэта спыніць любыя працы ў тым месцы, дзе знаходзіўся Сьвята‑Мікалаеўскі сабор, і адмяніць усе забаўляльныя мерапрыемствы на рэштках храма, бо падчас «Славянскага базару» тут заўжды праводзяць дыскатэкі. Гэта проста глумленьне над сьвятыняй! І я думаю, што варта дамагацца аднаўленьня і гэтага сабору, і іншых віцебскіх храмаў, каб насамрэч зрабіць культурнай і духовай сталіцай наш горад».

Увесь час, пакуль ішло набажэнства ды зьбіраліся подпісы, на плошчы прысутнічалі міліцыянты. Супрацоўнікаў у форме, ня лічачы тых, хто быў у цывільным, было каля 15‑ці чалавек. Адзін зь іх здымаў усіх прысутных на відэакамеру. Наўзбоч стаяла і некалькі міліцэйскіх машын. Намесьнік начальніка Кастрычніцкага райаддзелу Аляксандар Каліноўскі напачатку сказаў журналістам, што набажэнства ёсьць несанкцыянаванай масавай акцыяй, і ўдзельнікі будуць затрыманыя. Аднак затрыманьняў ня здарылася.

Радыё Свабода

Глядзі яшчэ:
Пленэр супраць экскаватара
Гістарычная спадчына Віцебску нішчыцца пад покрывам цемры
Навошта ў старажытным Віцебску піраміды?

Каментары

Цяпер чытаюць

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача38

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка анансаваў размову з Трампам5

Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі15

Кампаніі ўсё часцей шукаюць супрацоўнікаў-«апавядальнікаў»

Лукашэнка прапанаваў сябе ў пасярэднікі між Трампам і Мадура14

Еўропа выклала план гарантый бяспекі для Украіны з шасці пунктаў12

Украіна трэці раз за тыдзень нанесла ўдары па расійскіх нафтагазавых аб'ектах у Каспійскім моры2

Вынеслі прысуды тром карупцыянерам з кіраўніцтва Беларускай чыгункі1

Сям'я Асада жыве ў раскошы ў Маскве, а сам былы сірыйскі дыктатар збіраецца працаваць афтальмолагам10

Памёр Уладзімір Хількевіч1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача38

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць