Архіў

Алег Кайдаў: «Мы — адзіночкі»

№ 16 (137) 1999 г.


 

Алег Кайдаў: «Мы — адзіночкі»

 

На Віцебшчыне крымінальныя справы супраць апазыцыянэраў заводзяць часьцей, чым у іншых рэгіёнах Беларусі. Быў Плешчанка, Мароз, цяпер — трое полацкіх партызанаў, якія зрывалі сьцягі зь дзяржаўных установаў. Менавіта ў крывіцкім краі дзеіць Мірон. Але тамсама — «расейскае казацтва», праводзяцца «Славянскія базары». Мы запрасілі ў рэдакцыю Алега Кайдава, аднаго зь нядаўна засуджаных, і найперш пацікавіліся, якой была грамадзкая рэакцыя на іхны ўчынак.

 

Алег Кайдаў: Нехта сьмяецца, думае, што гэта дурасьць. Большасьць, запалоханыя, кажуць: «Вы гэтым не даб’ецеся нічога» — стандартны набор. Ёсьць і тыя, хто прытрымліваецца нашай думкі: хай, можа, і не ў такой, ня надта сур’ёзнай форме, але трэба нешта рабіць, неяк выказвацца. Бо ў Полацку ўсё вельмі замаруджанае, і часам здаецца, што нават надзеі ні на што няма. Наш учынак — гэта, калі хочаце, крок адчаю, каб зрушыць спакой, які пануе. У Полацку мала што адбываецца. У пікетах бярэ ўдзел вельмі мала людзей. Людзі, якія працуюць на карысьць Беларусі на захадзе нашай краіны, адразу бачаць нейкі адказ, вынік. А тое, што робім мы, на поўначы, больш нагадвае дывэрсіі. Гэта акты адзіночак — Мірон, разбурэньне бюсту Суворава, сьцягі. Мы самі сабе праводзім сумную паралель з Грынявіцкім, што забіў у свой час цара. Не стае ў нас людзей для стваральнай грамадзянскай працы. Я сам ні ў адну палітычную партыю не ўваходжу. Жыву ў ваенным гарадку Баравусе пад Полацкам. Там, па-мойму, на 5 тысяч насельніцтва ёсьць толькі трое тых, хто здольны на ўчынак, скажам так, начны ўчынак.

 

— Подзьвіг заўжды быў справай адзіночак.

— Мой ідэал — Каліноўскі. Але іншы раз пачынаеш адчуваць, што ты са сваімі ідэаламі нікому не патрэбны, што натыкаесься на суцэльную сьцяну пагарды.

 

— Але гэтая пагарда ці ня ёсьць проста маскай, вынікам выцясьненьня пачуцьця сораму за сябе, за сваю баязьлівасьць, расьліннасьць?

— Асяродзьдзе ўплывае на наша ўспрыманьне рэчаіснасьці. Ваенны гарадок, а ваенныя — найбольш рэакцыйная частка насельніцтва, бо лепш зарабляюць, чым астатняе насельніцтва. Абсалютная большасьць афіцэраў запраграмаваныя, і іх дзеці падзяляюць рэакцыйныя погляды.

 

— Лавейкіна не звальняюць з войска?

— Раней ён быў кантрактнікам, але калі нас злавілі, яго адразу перавялі на тэрміновую, і ён цяпер мусіць даслужыць тэрмін. 27-га верасьня дэмабілізуецца.

 

— На судзе Вы не адмаўлялі зрываньне сьцягоў. Гэта нешта незвычайнае.

— Калі такія ўчынкі робяцца, яны маюць на мэце ня толькі выказваньне сваіх поглядаў, але й дэманстрацыю нечага астатнім. Тым больш, што злавілі нас ужо ня першы раз. Пад час сьледзтва першай рэакцыяй было — адмаўляцца, яно натуральна. Потым мы зразумелі, што ў сьледзтва не было абсалютна ніякіх доказаў нашай вінаватасьці. Тое, што мы прызналі сваю віну — вынік шантажу кагэбістаў. Яны выкарыстоўвалі тое, што я і Блізьняцоў — студэнты. Адзін з супрацоўнікаў КГБ заявіў: «Даю вам чэснае слова, што інфармацыя пра суд ня пойдзе ва ўнівэрсытэт. Хлопцы, калі ўсё прызнаеце, вам нічога ня будзе. 186-ы артыкул несур’ёзны. Гэтая справа на нас вісіць з 98-га, нам трэба яе пазбыцца, таму прызнавайцеся. На першы выпадак — будзе маленькі штраф, і ўсё. Ва ўнівэрсытэце ні пра што не даведаюцца». Вось такім чынам. Купілі, карацей кажучы.

 

— А ва ўнівэрсытэце ёсьць нейкая рэакцыя?

— Даволі нечаканая. Ухваляюць. Ніякіх сур’ёзных санкцыяў супраць нас не было, ні ў мяне на радыётэхнічным, ні ў Блізьняцова на гісторыка-філялягічным.

 

— А бацькі што?

— Бацька ў мяне з Пастаўскага раёну, а матка — з Глыбоцкага. Калі ў Віцебску толькі паўставаў БНФ, бацька быў сярод ягоных арганізатараў. Маці перажывала, бо сьледчы не хаваў ад нас, што на яго ідзе ціск зьверху, каб павярнуць усё больш сур’ёзна для нас.

 

— Штрафы ў Вас ёсьць чым сплаціць?

— Толькі ў аўторак прысуд уступіў у сілу, пакуль яшчэ не плацілі. Маем кантакт зь «Вясной-96», можа, яна трохі дапаможа.

 

— Як суд ішоў?

— Суд быў ваенны. Склалася ўражаньне, што судзьдзя рабіў усё, каб нас судзіць не па менш сур’ёзным артыкуле пра зьнявагу дзяржаўнай сымболікі, які не прадугледжвае пазбаўленьня волі, а па 201-м, «злосным хуліганстве», за якое пагражае да пяці гадоў турмы. Па-мойму, у іх такая практыка: калі злачынства носіць яўна палітычны характар, робіцца ўсё, каб яго прадставіць як звычайнае крымінальнае. Такім чынам дасягаюцца дзьве мэты: па-першае, за хуліганства даецца больш жорсткае пакараньне, па-другое, дыскрэдытуецца сам учынак. Так было і са справай Уладзімера Плешчанкі.

 

— Калі б Вам ня штраф далі, а пасадзілі? Думалі пра гэта?

— Прыйшлося б трымацца.

Гутарыў Барыс Тумар


Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі47

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае вызвалены экс-мэр Херсона да расійскага палону і пасля ФОТАФАКТ3

Яраслава Еўдакімава пахавалі на могілках «Лясныя». Яго правялі пад «Фантазёра» ВІДЭА3

Талібы прыехалі ў Беларусь, каб праверыць, як тут утрымліваюць афганцаў у турмах3

З’явілася ВІДЭА, як «абломкі» БПЛА падаюць на марскі порт ва Усць-Лузе пад Пецярбургам1

У Растоўскай вобласці буйны НПЗ, падпалены ўкраінскім беспілотнікам, гарыць ужо чацвёрты дзень4

Беларускія хірургі правялі паспяховую трансплантацыю лёгкіх пацыенту з хваробай сэрца і імунадэфіцытам2

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць58

Рэжысёра мінскага тэатра асудзілі за вырошчванне дома канопляў1

Кіроўца паказаў, як праязджаць новую алмазную развязку ў Мінску. У гледачоў узніклі пытанні6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі47

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць