Архіў

Адам Глёбус. Сучасьнікі-6

№ 18 (139) 1999 г.


 

Адам Глёбус

Сучасьнікі-6

 

 

Анемпадыстаў і Трус

Плякатыст Міхал Анемпадыстаў стварыў адметны тэатральна-музычны праект «Народны альбом». Тутэйшая рок-тусоўка нарэшце сабралася ў нешта цэлае, цікавае й вясёлае. Адзіная песьня, што выпадае з альбому — «Надзенька» ў выкананьні Міколы Труса, які сьціпла не пазначыў свайго прозьвішча на касэце. Як я ўжо сказаў, мне спадабаўся «Народны альбом», але «Надзенька» — найлепшая зь песьняў.

 

 

Лапо

Авангардыст Уладзімер Лапо зьехаў у Англію й прапаў. Гадоў пяць — ні слыху ні дыху. І раптам у Менску зьявілася паштоўка, дасланая бісмаркісту Калгіну-Гіпакрату ад невяртанца Лапо. Жанчына Аня, якая бачыла допіс, сказала, што Ўладзімеру жывецца кепска, бо ўся паштовая картка зафарбаваная чорным жаночым лякам для пазногцяў.

 

 

Забара

Тварароб (наватвор ад расейскага «лицедей». А.Г.) Ігар Забара запрасіў мяне на свой спэктакаль. Сорамна, бо я не паверыў Ігару, які назваўся Сэржам і абвясьціў, што набыў карціну за 200 000 франкаў. Сумна, але я ня даў веры, што Сэрж-Ігар чытае Луцыя Анэя Сэнэку. Я вельмі люблю карціны, асабліва Казіміра Малевіча «Белы квадрат на белым тле». Крыўдна за людзей, што насьміхаюцца зь белага чыстага палатна. Мне вельмі непрыемна было прачытаць, як нейкі паўвар’ят намаляваў аэразольным балёнікам на белым квадраце Малевіча чырвоны знак даляра. Я люблю кнігі, каб паверыць, што ў руках Ігара-Сэржа быў менавіта Сэнэка, а не расейска-францускі слоўнік. Каб я ня верыў толькі Ігару?.. Але ж ня веру й Манаеву, які кажа, што зьбіраецца ажаніцца... Зрэшты, гэта мае праблемы веры й недаверу. Пры сустрэчы, калі з Забарам ці Манаевым буду піць каву каля ўнівэрсама «Цэнтральны», скажу: «Акторскае выкананьне мне спадабалася. Я суперажываў. Праўда. А п’еса — дрэнь!»

 

Ахроменка

Першы раз гісторыю пра наёмных бандытаў я пачуў ад скульптара Ўладзімера Жбанава. Пэўна, я б забыў інцыдэнт, каб да мяне не завітаў былы сааўтар Ахроменкі Ўладзімер Лысенка. Ён з Чарнігава. Ахроменка жыў у яго. Яны разам пісалі раманы. Аднаго разу Ахроменка атрымаў грошы за раман і забыўся ці не пажадаў аддаваць абгавораную частку ганарару Ўладзімеру. Той сам зьезьдзіў у выдавецтва, але дамовіўся, што будзе працаваць адзін. Ахроменку такія паводзіны «нэгра» не спадабаліся. Ён наняў «бакланаў». Тыя праламалі жалезным прэнтам чэрап Лысенкі. Чалавек месяц праляжаў у рэанімацыі. «Бакланаў» знайшлі й арыштавалі, а вось Ахроменка спакойна разгульвае па менскіх вуліцах. Вось якія літаратары вядуцца ў Беларусі! І яшчэ... Лысенка сказаў, што Ахроменка рыхтаваў забойства свайго літагента Сіўчыкава. Лысенка тады адгаварыў Ахроменку. Цяпер спыняць Ахроменку няма каму.

 

 

Вячорка

Мовазнаўца Вінцук Вячорка распачаў перадвыбарчую кампанію напярэдадні зьезду БНФ: інтэрвію, фотаздымкі, прамовы... Выдатны пачатак. Колькі можна жыць у безальтэрнатыўным грамадзтве. Пазьняк сказаў. Лукашэнка загадаў. Пазьняк — Лукашэнка... Лукашэнка — Пазьняк... А тут вам Вячорка сказаў. Толькі што прапануе Вінцук? У добрым сэнсе абывацельскую Беларусь, у якой кожны знаходзіць сваю нішу. Ды не хачу я ў нішу. Беларусь і так у глыбокай, цёмнай, глухой нішы. І абывацельская Беларусь ні ў добрым, ні ў якім сэнсе мяне як патрыёта бацькаўшчыны не прывабіць. Трэба зьмяніць праграму, спадар Вячорка. Наша Беларусь мусіць мець прафэсійнае войска, найлепшыя ў сьвеце спэцслужбы, выхаваных паліцыянтаў, добрае машынабудаваньне, тэхналягічныя нафтаперапрацоўчыя заводы, зямлю ў прыватнай маёмасьці, канкурэнтаздольную банкаўскую сыстэму й яшчэ процьму розных прывабных рознасьцяў. А сам Вячорка мусіць мець кансультанта, які будзе выкрэсьліваць з інтэрвію нішы і абывацеляў.


Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Усе навіны →
Усе навіны

Махлярка надурыла 29 чалавек, два гады працуючы пад шыльдай турагенцтва

Былы расійскі легіянер «Іслачы» загінуў, выпаўшы з акна

«Хто ўвогуле такія беларусы». Сям'я аплаціла тур на Каба-Вэрдэ, але не змагла атрымаць візы ні ў адным консульстве Еўропы5

На Гродзеншчыне паказалі, як зімой падкормліваюць зуброў

ЗША могуць прымяніць сілу ў Іране на працягу 24 гадзін3

Фядута: Булгакаў і Ахматава зразумелі б, чаму ва Украіне зносяць помнікі ім33

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў4

Падчас візіту на завод Ford Трамп публічна вылаяўся і паказаў сярэдні палец ВІДЭА7

Венесуэла пачала аднаўляць здабычу нафты пад кантролем ЗША3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць