Архіў

Зь Беларусі за суботу й нядзелю

№ 24 (145), 1999 г.


 Зь Беларусі за суботу й нядзелю

 

Папаўся, Жучку, у панскую ручку!

Менскі судзьдзя Савіч за пятніцу разгледзеў позву генэрала Шэймана да газэты «Навіны» й журналіста з «БДГ» Аніські за абразу гонару. Адказчыкі прасілі пра моўную экспэртызу і каб Шэйман паказаў тэхпашпарт на дом, але суд гэта адхіліў. Шэйман некалі быў сябрам ЗБВ, а цяпер яго лічаць меншым беларусажэрам, чым Замяталін ці Ціцянкоў. «Навіны» напісалі, што Шэйман у Падліпках збудаваў хароміну, а аказалася, што гэта нібы не яго дом, а некага іншага, а ягоны побач — малы. Судзьдзя бязь літасьці засудзіў «Навіны» на 10 мільярдаў рублёў кары, а Аніську — на 5 мільярдаў. Павал Жук, заснавальнік «Навінаў», кажа, што месячны даход выданьня — усяго 80 мільёнаў і што цяпер газэта мусіць зачыніцца, а будзе выдавацца новая — «Наша свабода».

 

Serial Killer у Быхаве

У Быхаве прысудзілі да сьмерці забойцу чатырох кабетаў. Трох зь іх ён у сябе ў дварэ закапаў. Начытаўся дурных газэтаў і называў сябе «санітарам грамадзтва».

 

25% мае грошы

БелаПАН піша, што НДІ Мінэканомікі апытваў людзей, як яны жывуць. Выявілася, што 46% «ледзьве сточваюць канцы з канцамі», а 7% завінаваціліся грошы, а 9%праядаюць свае ашчаджэньні. Затое 23% удаецца крыху ашчаджаць, а 2% дык і шмат. 13% пабаяліся адказаць на пытаньне. Паводле прафсаюзаў, самае дарагое жыцьцё ў Менску, а тады ў Горадні, самае таннае — у Віцебску, а тады ў Берасьці. Розьніца між Менскам і Віцебскам невялікая: 13% ад менскага «спажывецкага кошыка» (які роўны 10 мільёнам 40 тысячам).

 

ГЭС на Нёмане

У 10 км ад Горадні пабудуюць ГЭС, плаціна-мост будзе ўвышкі на 9 мэтраў, затопяць пад вадасховішча 300 гектараў зямлі. Будова каштавацьме пад 25 мільёнаў даляраў. Спачатку думалі пабудаваць каскад з 6 ГЭС, а пасьля абдумаліся на дзьвюх: гэтай Гарадзенскай і яшчэ адной, Нёманскай, піша БелаПАН.

 

Хадзілі разьбірацца

Літоўская паліцыя злавіла ў паўкілямэтры ад мяжы, пад Апікартамі, трох беларускіх міліцыянтаў зь Івейскага раёну, а зь імі дзядка 78 гадоў з Гарадзенскага па прозьвішчы Грынюк. Адзін міліцыянт быў у форме і зь пісталетам, рэшта — зь міліцэйскімі паперамі. Яны быццам бы хадзілі ў Салечніцкі раён разьбірацца, хто скраў карову ў Грынюка. Пасадзілі ў каталажку.


Каментары

Цяпер чытаюць

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Усе навіны →
Усе навіны

Тэгеран паабяцаў аднавіць свае ядзерныя аб'екты з большым размахам1

У Беларусі выпусцілі мікрааўтобус бізнэс-класа ФОТЫ25

У мінскім гандлёвым цэнтры зрабілі гардэроб3

У пенсіянера ў Валожынскім раёне з дому зніклі $180 тысяч5

ChatGPT больш не будзе даваць канкрэтныя парады ў медыцыне, фінансах і праве4

Спявачка Ёлка прыбрала з хіта згадванне кіеўскага аэрапорта Барыспаль на выступе ў Маскве18

Уладальнік «Маёнтка Падароск» лічыць незаконным аўкцыён па продажы сядзібы. Ён накіраваў прэтэнзію ў райвыканкам2

Адзін беларускі рубель прадаюць на аўкцыёне за $78. Чаму так дорага?

Вольга Карпушонак пахвалілася, што яна не ў Беларусі28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць