Архіў

Віталій Панамароў. «Кахай сваё»

№ 31 (152), 15 лістапада 1999 г.


 Віталій ПАНАМАРОЎ

«Кахай сваё»

Украінцы маглі б павучыцца ў беларусаў барацьбе за сваю культуру

 

«Калі паляк заўзята пярэчыць: «Ешчэ Польска не згінэла!», а ўкраінец дагэтуль вагаецца: «Шчэ нэ вмэрла Украіна...», дык беларус цьвёрда перакананы: «Жыве Беларусь!»

Сапраўднымі «касаварамі Беларусі» сёньня можна назваць адразу дзьве нацыянальныя меншасьці: украінцаў Берасьцейшчыны і... уласна беларусаў. Беларусы стварылі сучасную культуру супраціву, якая паядноўвае вытанчаную традыцыю Вялікага Княства Літоўскага і найноўшыя эўрапейскія духоўныя здабыткі з зацятасьцю вахабітаў, што бароняць уласныя сялібы.

У беларускім інтэлектуальным асяродзьдзі сёньня ці не найпапулярнейшым зьяўляецца вясёлы cюжэт, які можна ўмоўна назваць «Снайпэр на даху». Славуты верш Славаміра Адамовіча «Убей президента!», за які паэт год адседзеў у турме, — гэта толькі адзін прыклад распрацоўкі тэмы.

Лукашэнку беларусы назвалі непатрэбным яшчэ ў 1995 годзе, калі зьявіўся гіт Касі Камоцкай «Прэзыдэнт, ідзі дамоў!» Сёньня ж ня меншы гіт — кампутарная гульня «Менск», у якой, каб выйграць, трэба ўзьняць віртуальны бел-чырвона-белы сьцяг і «зваліць Бацьку». Першую чарку беларус п’е «за снайпэра». Таму, апынуўшыся на бальконе апошняга паверху ў цэнтры Менску, мімаволі шукаеш гэтага снайпэра вачыма сярод бляшаных дахаў сталінскіх будынкаў.

Водгульле сучасных беларускіх падзеяў: перасьлед беларускае культуры, зьбіцьцё міліцыяй бяззбройных дэманстрантаў, таямнічае зьнікненьне кіраўнікоў апазыцыі, намаганьні «ўсенароднага фашыста» (выслоўе Адамовіча) прапусьціць праз турмы як найбольш грамадзянаў, дзяржаўная антызаходняя прамаскоўская прапаганда — усё гэта прысутнае нават у творах адарваных ад жыцьця постмадэрністаў. У дэтэктыўнай аповесьці Ўл.Сакалова «Заўжды сьветла ля турэмных муроў» дэталёва апісаны замах на жыцьцё абстрактнага «Прэзыдэнта» Беларусі, прычым спосаб забойства — сутыкненьне грузавіка з бульбай і прэзыдэнцкага лімузыну — адсылае беларусаў да гібелі кіраўніка кампартыі БССР Пятра Машэрава (гэты бэстсэлер, напісаны ў 1991 годзе, апублікаваны па-беларуску толькі сёлета).

У прыпавесьці Адама Глёбуса Дыктатар, ён жа Пачварнік, разьбівае сабе галаву, пасьлізнуўшыся каля басэйну. Урэшце, філёзаф Валерка Булгакаў у артыкуле «Геній Лукашэнкі» тлумачыць прагненьне ППРБ (беларускі эўфэмізм для пазначэньня Першага Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі) пазбыцца дзяржаўнае незалежнасьці і беларускае культурнае ідэнтычнасьці праз расчыненьне ў «расейскім моры» як праяву «комплексу імпатэнцыі» і «комплексу кастрацыі». І нават рашэньне гераіні апавяданьня Наталкі Бабінай: «Забіць чалавека, які агідны», — у Менску адназначна ўспрымаецца ў агульнабеларускім кантэксьце. А найбольш ёмка і дакладна стаўленьне беларусаў да дыктатара здолеў выказаць Андрэй Дынько: «Mors Tua Vita Mea — Твая Сьмерць Маё Жыцьцё».

Аднак беларусы здольныя ня толькі зьедліва сьмяяцца з узурпатара, чые партрэты і сёньня прадаюцца ў цэнтральных кнігарнях. Яны здольныя шчэ й даваць пытлю як спэцпадразьдзяленьням міліцыі пад час мітынгаў і шэсьцяў, так і фашыстам з «Расейскае нацыянальнае еднасьці», якія прысмакталіся да Беларусі дзякуючы сымпатыям «грамадзяніна Л.» да Гітлера. Але найбольш небясьпечным для сёньняшніх папулярызатараў «славянскага базару» ёсьць цалкам легальны клопат інтэлектуалаў пра беларускую культуру: навуковыя досьледы, кнігавыданьне, рэстаўрацыя помнікаў, адукацыя, нават пісаньне прозы ці вершаскладаньне — уласна, усё, што падмацоўвае самадастатковасьць Беларусі.

Сучасная беларуская культура супраціву зьяўляецца, паводле трапнага выказваньня таго самага Славаміра Адамовіча, «контракультурай і контраэкспансіяй на ўсе чатыры бакі». У краіне, дзе прылюдная размова на адной зь дзяржаўных моваў лічыцца праявай нацыяналізму, а сам нацыяналізм разглядаецца як дзяржаўнае злачынства, — у такой краіне звычайныя прафэсійныя дзеяньні інтэлектуалаў стаюць учынкамі, што ратуюць годнасьць нацыі.

Цяпер у Менску актыўна абмяркоўваецца новы сюжэт — «Краіна пасьля Лукашэнкі». «Каралеўства Беларусь», змадэляванае беларускай элітай, зьяўляецца такім самым ідэальным цэнтральнаэўрапейскім праектам, як і саборная Ўкраіна «ад Сяну да Дону». Рэальна ж, пераважная большасьць грамадзянаў абедзьвюх краінаў — прастыя савецкія людзі, «саўкі», якія яшчэ доўга будуць навязваць грамадзтву — на цалкам дэмакратычных падставах — і свайго прэзыдэнта, і свае погляды і густы. Гэты клясычны для посткамуністычных краінаў стан беларусы штодня адчуваюць на ўласнай скуры: «Шклянку гарбаты, калі ласка». — «А нельзя нормально попросить: стакан чая?!»

Ад кіянаў-беларусафілаў шмат разоў даводзілася чуць пра адчуваньне віны перад беларусамі за нашую — якая ні ёсьць! — свабоду, пра маральны доўг украінцаў перад нашымі кузэнамі-«ліцьвінамі». Аднак рэальныя культурныя вынікі беларускіх намаганьняў сьведчаць: нашаму паўночнаму суседу апека не патрэбная. Менскія інтэлектуалы не адчуваюць дыскамфорту або комплексу непаўнавартасьці ў той прасторы паміж Менскам, Львовам, Кіевам, Варшавай і Вільняй, якая завецца «Сярэдняй Эўропай». Аб’яднаныя сямю стагодзьдзямі супольнае гісторыі і надзвычайнай блізкасьцю культураў, нацыі Міжмор’я сёньня зьвязаныя шчэ й геапалітычна — агульнай патрэбай абароны ад хваляў славянскага фундамэнталізму, якія наплываюць на Эўропу з Усходу.

У нечым беларусы мысьляць больш вольна, чым шмат хто з украінцаў. Цяжка ўявіць, напрыклад, украінскі часопіс, асобны нумар якога быў бы прысьвечаны дэканструкцыі міту Вялікае Айчыннае вайны — гэтае падваліны савецкае ідэалёгіі. А такі беларускі часопіс называецца «ARCHE» (1999, №2), і яго аўтары цалкам спакойна апэруюць паняцьцямі «савецкая акупацыя» або «злачынствы чырвоных партызанаў». Іншы прыклад: у станоўчай, увогуле, рэцэнзіі на кнігу львоўскага гісторыка Яраслава Грыцака «Нарыс гісторыі Ўкраіны. Фармаваньне мадэрнае ўкраінскае нацыі ХІХ—ХХ ст.» у «Беларускім гістарычным аглядзе» беларус Андрэй Кіштымаў робіць адзіны закід: «Калі казаць пра калябарацыю ўкраінцаў зь немцамі, дык чаму б тую самую гістарычную лёгіку і крытэры не пашырыць на іх супрацоўніцтва з савецкай уладай?»

Дый сёньня ўкраінцы мусяць казаць ня столькі пра абавязак перад беларусамі, колькі пра любоў да Беларусі, пра дзіўную закаханасьць у гэтую цудоўную краіну. А любоў, тым больш закаханасьць, цяжка ўзгадніць з абавязкам...

Вандроўкі па менскіх вуліцах — з Чырвонай на Чырвонаармейскую, з Чырванадонскай на Чырваназорную — за два дні ператвараюць украінца ў шчырага «беларускага буржуазнага нацыяналіста». Калі вяртаесься зь Менску ў Кіеў, з прывакзальнае плошчы адразу трапляеш на вуліцу Камуністычнага Інтэрнацыяналу, а ў гастраноме бачыш сасіскі «Славянскія». А калі пасьля яшчэ дазнаесься пра павышэньне прадукцыйнасьці працы на ўкраінскіх уранавых капальнях; калі слухаеш абяцанкі атрымаць нябачаныя ўраджаі кукурузы адразу ж 1 лістапада; калі выяўляеш пазнавана-лукашэнкаўскія інтанацыі ў маналёгах пра агульнаўкраінскі рэфэрэндум ці дзьвюхпалатны парлямэнт; калі, урэшце, аналізуеш перадвыбарчыя дзеяньні ўлады — тады беларускі досьвед супраціву падаецца надзвычай актуальным для Ўкраіны.

Пераклаў з украінскай Андрэй Скурко паводле часопіса «Пік»


Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»11

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

У «Мінск-Арэну» на канцэрт Дзімы Білана набіўся тлум народу. Гледачы скардзяцца на праблемы з квіткамі і паводзіны іншых38

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка24

Госця свецкага вечара ў Мінску шакавала сукенкай з галавой казулі14

Мінская крама прадавала ёлачныя шары з пісьменнікамі. Прапагандысты ўбачылі партрэт Геніюш і наляцелі15

Міністр транспарту расказаў, як будуць выконваць загад Лукашэнкі разабрацца з маршруткамі5

Прарасійскі амерыканскі інфлюэнсер папрасіў апісаць Пуціна адным словам. УСУ адказалі24

Літоўскі міністр расказаў, як вучыўся чытаць па-беларуску з часопіса «Вожык»29

Мінчанін паставіў на дзверы біяметрычны замок — яго выклікалі ў міліцыю3

«А людзей спытаць?» Адны клянуць Лукашэнку за намер ліквідаваць маршруткі, іншыя хваляць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»11

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць