Архіў

Вольга Караткевіч. Беларусь з-за мяжы

№ 33 (154), 6 — 13 сьнежня 1999 г.


 

знакам тым

Беларусь з-за мяжы

 

Калі паездкі за мяжу былі яшчэ недаступнымі, далёкае замежжа ўяўлялася мне як месца, дзе няма нашых. Але нашыя ёсьць паўсюль. Даведаўшыся пра гэта, я пачала ацэньваць далёкае замежжа як прастору, у якую не трапляюць паведамленьні зь Беларусі. Такіх месцаў засталося няшмат. Часткова Скандынавія. Але ўжо нат дэпутаты швэдзкага рыксдагу патрабуюць ад міністра замежных справаў даць справаздачу наконт таго, што Швэцыя зрабіла для паляпшэньня палітычнага клімату ў Беларусі. Аднак на такую інфармацыю трапляе толькі спэцыяльна зацікаўленая асоба. Для чалавека незаклапочанага ў прыгожых краінах ёсьць чаму падзівіцца, каб не дзівіць Бацькаўшчынай.

У далёкім замежжы можна супакоіцца: вырвацца з палітычнага беларускага віру, які круціць цябе, высмоктвае і выкідае. Падгадавацца, падсілкавацца, каб зноўку закруціць, бо гуляць па зямлі нашай гэты вір будзе яшчэ гадоў колькі. Вяртаючыся з далёкага замежжа, за 20 хвілінаў да пасадкі самалёту ў мёртвай, шэрай, несвабоднай і неэканамічнай зоне «Мінск-2», пачынаеш разумець, што хутка — Бацькаўшчына. Першае пачуцьцё — а раптам... Другое — будзь гатовы. Пакрысе мяняецца выраз твару, мімічныя практыкаваньні «выглядаць цынічным» зробленыя, артыкуляцыя адроджаная для адказаў на выпады. І гэты момант, калі мусіш мяняць сябе, незабыўны. Ты ведаеш, што можаш быць эўрапейцам. Але мусіш быць гатовым і да кантакту зь беларусамі. Не калегамі з працы. А іншымі, сьляпымі й галоднымі.

Першы тыдзень у Чэхіі таксама даў каштоўны досьвед. Досьвед перажываньня прыемных навінаў зь Беларусі. Экс-прэм’ер Міхаіл Чыгір на свабодзе. Дзярждэпартамэнт ЗША павітаў гэтую падзею, МЗС Літвы, «Міжнародная амністыя» таксама. Шкада, не магу пакуль паціснуць ягоную руку, а жонцы ягонай сказаць, што прыклад яе змаганьня за мужа — выхаваўчы. Шкада, што не пацікаўлюся ў якога чыноўніка наўпрост, ці стаў яшчэ адзін прыклад — Ціцянкова і небясьпечнага служэньня — выхаваўчым. Вельмі шкадую, што не пэрсанальна аднясу сваю пэтыцыю да будынку адміністрацыі, у якім засядае былы прэзыдэнт. Бо надта адчуваю сябе спародненай з тымі, хто не аддасьць Беларусі.

Вольга Караткевіч, Прага


Каментары

Цяпер чытаюць

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс1

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс

Усе навіны →
Усе навіны

Амаль Неапаль. У Слуцку сметніцы перапоўненыя, але іх не прыбіраюць3

На Камароўцы прадаюцца агуркі па 25 рублёў3

Сотні літоўскіх фур захраслі ў Беларусі — транспартнікі Літвы заклікаюць урад тэрмінова шукаць выйсце15

У раёне «Мінск-Свет» адбыўся пажар1

Дыпламаты ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах12

Алімпійскія чэмпіёны па батуце Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская разышліся5

Адкрыццё пераходаў Польшчы з Беларуссю адкладзена на некалькі тыдняў11

Жыхара Магілёва, які заснуў на прыпынку, абрабавалі двойчы5

У былым кляштары бернардынаў у Дуброўне будзе стаматалогія, арыентаваная на замежнікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс1

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць